Генетыкі кланавалі найстарэйшае дрэва Беларусі – Цар-дуб

Падпісацца
Гомельскія навукоўцы некалькі месяцаў працуюць над амаладжэннем легендарнага беларускага дрэва, і ўжо ўдалося атрымаць некалькі генетычных "двайнікоў" дуба.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Генетыкам атрымалася кланаваць найстарэйшае дрэва Беларусі — легендарны Цар-дуб, які расце ў Маларыцкім раёне ў Брэсцкай вобласці, яго "генетычныя блізняты" вырашчаны ў Гомелі, паведаміў тэлеканал СТБ.

Навукоўцы інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук вось ужо дзевяць месяцаў працуюць над амаладжэннем клетак старажытнага дрэва.

"Ён шмат чаго пабачыў на сваім вяку. Перажыў не адно пакаленне людзей. Дрэва-доўгажыхар, і яно, у прынцыпе, расце 800-1000 гадоў. Хутчэй за ўсё, з-за генетычнай спадчыннасці і ўстойлівасці да хвароб", — сказаў галоўны ляснічы Маларыцкага лясгаса Мікалай Чыж.

Дрэвы-блізняты з генетыкай старажыла цалкам могуць стаць асновай новых лясоў Беларусі, праўда, для гэтага трэба вырашыць фундаментальныя навуковыя задачы: клеткі Цар-дуба хоць і захавалі спадчыннасць, але жывуць не так актыўна, як у маладосці, адзначыў Чыж.

У сваю чаргу навуковы супрацоўнік лабараторыі генетыкі і біятэхналогій Інстытута лесу НАН Дзмітрый Кулагін сказаў, што навукоўцы чакалі распускання хоць бы 20-30 парасткаў, а з'явілася ў дзесяць разоў менш.

Навукоўцы не паведамілі, колькі часу спатрэбіцца, каб расліны можна было высадзіць з прабіркі ў грунт, але адзначылі, што ў праекта гомельскіх генетыкаў нацыянальны маштаб.

Стужка навiн
0