23:19 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Ліпавая квецень

Батанік распавёў, што і калі яшчэ будзе квітнець у Беларусі

© Фото: pixabay.com
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
4230

Дакучлівы пух, абяцаюць батанікі, пасля наступнага дажджу больш не падымецца, але алергікам яшчэ давядзецца адпакутаваць ад квітнення канюшыны і злакавых.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik, Яўген Казарцаў. Красаванне раслін у другой палове чэрвеня і ліпені пройдзе "па плане", хоць прырода і прыўнесла некаторыя змены, распавёў Sputnik старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя. В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч.

Няўстойлівае надвор'е гэтай вясны і пачатка лета прыўнесла змены ў планы прыроды: цяпер некаторыя вясновыя кветкі затрымаліся даўжэй, а летнія, наадварот, пачынаюць сваё красаванне раней. Аднак значных анамалій у беларускай флоры пакуль не назіраецца, супакоіў спецыяліст.

"У раслін ёсць паняцце сезоннага цвіцення. Большасць раслін будуць квітнець да ліпеня, рэдкія — да жніўня-верасня. Вядома, бываюць і выключэнні — сёе-тое можа і ўвосень пачаць квітнець", — расказаў спецыяліст.

"Першая хваля" квітнення ў рэспубліцы ўжо мінула, але зусім хутка павінны распусціцца многія іншыя расліны.

"Напрыклад, ліпы будуць квітнець. Гэта вельмі важна, бо яны даюць смачны і прыемны пах. Плюс да ўсяго, ліпа — адзін з асноўных меданосаў", — растлумачыў Скуратовіч.

Сад і агарод

"У розных абласцях тэрміны квітнення адрозніваюцца. Мінск на два тыдні адстае ад Брэста, а Віцебск — ад сталіцы. Таму ў Брэсце ўжо клубніцы спрабуюць, а ў Віцебску яны толькі квітнеюць", — расказаў спецыяліст.

Суразмоўца Sputnik дадаў, што трэба ўважліва сачыць за прагнозам надвор'я на прадмет замаразкаў.

"Агуркі і памідоры адкрываць рана, на ноч іх лепш захінаць газетамі", — параіў батанік і дадаў, што для аптымальнага росту гэтых раслін неабходная сярэднесутачная тэмпература вышэй за дзесяць градусаў.

Дэкаратыўныя расліны толькі пачынаюць квітнець — ужо ў чэрвені распусціцца большасць гладыёлусаў, вяргіняў і півоніяў.

Пионы
© Sputnik Владимир Песня
Півонія

"У сад ісці глядзець на півоніі трэба дзесьці праз тыдзень, абяцаю вам прыгожае відовішча", — сказаў Скуратовіч.

Прыгажосць абяцаюць батанікі і на беларускіх лугах.

"Усё разнатраўе вось-вось заквітнее на лугах — і званочкі, і васількі", — дадаў эксперт.

Справы алергенныя

Пух, які лётаў больш за месяц, паспеў моцна надакучыць беларусам, асабліва алергікам.

"Важна разумець, што пух — гэта не красаванне, а пладанашэнне. Лётае пух вярбы, асіны і таполі — гэта ўсё адно сямейства дрэў. І пух ужо заканчвае аблятаць. Яшчэ адзін дожджык — і больш яго ў паветры дакладна не будзе", — паабяцаў навуковец.

Тополиный пух в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
Тапаліны пух

Аднак праблемы ў алергікаў на гэтым не скончацца.

"Далей трэба будзе трываць канюшыну і злакавыя расліны тым, у каго на гэта алергія. Але красаванне працягнецца нядоўга", — сказаў на заканчэнне суразмоўца Sputnik.

Тэги:
здароўе, Прырода, Анамаліі надвор'я, НАН Беларусі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы