15:04 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Па грыбы

Мінпрыроды: грыбоў і ягад сёлета будзе мала

© Sputnik / Константин Чалабов
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Пры гэтым спецыялісты абнадзейваюць: калі будзе больш дажджоў, на недахоп грыбоў у лясах нельга будзе скардзіцца.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Ураджай грыбоў і ягад у беларускіх лясах у бягучым годзе абяцае быць сярэднім, а пры адсутнасці дажджоў — нізкім, паведамілі Sputnik у пятніцу ў міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Такі прагноз спецыялісты зрабілі па выніках маніторынгу Нацыянальнай акадэміі навук у красавіку-чэрвені 2016 года на пастаянных пунктах у лясах рэспублікі.

"Згодна з даследаваннямі ў Віцебскай вобласці прагназуецца ўраджай чарніц вышэй за сярэдні, у астатніх рэгіёнах чакаецца сярэдняя ўраджайнасць ягадніка", — сказалі ў Мінпрыроды.

Пры гэтым у міністэрстве адзначылі, што нават пры спрыяльным гадовым надвор'і ўраджай брусніц у Віцебскай і Мінскай абласцях абяцае быць сярэднім, у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай — некалькі ніжэй сярэдняга. Мала будзе і журавін, за выключэннем Віцебскай вобласці — там яе вырасце больш, чым звычайна.

Што датычыцца грыбоў, суразмоўцы Sputnik адзначылі, што прагнозныя паказчыкі несуцяшальныя: ураджай баравікоў, падасінавікаў, падбярозавікаў і лісічак будзе нізкім (акрамя Віцебскай вобласці — там грыбоў вырасце больш), апенек таксама будзе мала.

Пры гэтым у міністэрстве падкрэслілі: калі будзе дастаткова дажджоў, ядомыя грыбы стануць расці больш інтэнсіўна і на іх недахоп нельга будзе скардзіцца.

Тэги:
Лес, Міністэрствы і ведамствы, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя РБ, Беларусь

Галоўныя тэмы