Грамадзянам дазволілі свабодна выкарыстоўваць авіямадэлі і дроны

© Sputnik / Виктор ТолочкоДрон
Дрон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз не трэба будзе запытваць дазвол на палёты дронаў пры ўмове, што ў зоне палётаў няма ваенных аб'ектаў.

МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі ў першым чытанні прынялі папраўкі ў паветраны кодэкс краіны, якія датычацца выкарыстання грамадзянамі і арганізацыямі авіямадэляў.

"Праектам закона прадугледжана ўнясенне змяненняў у паветраны кодэкс, якое прадугледжвае выключэнне са сферы рэгулявання дзейнасці, звязанай з выкарыстаннем грамадзянамі і арганізацыямі авіямадэляў, а таксама іншай дзейнасці ў паветранай прасторы, якая не ўяўляе пагрозы для палётаў паветраных судоў", — паведаміў, прадстаўляючы праект закона, начальнік Генштаба ўзброеных сілаў Беларусі, першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў.

Ён падкрэсліў, што гэта дазволіць выключыць празмернае рэгуляванне такой дзейнасці і больш свабодна выкарыстоўваць паветраную прастору.

Пазней у гутарцы з журналістамі Белаконеў удакладніў, што гэтыя папраўкі датычаць не толькі авіямадэляў, але і дронаў, якія многія арганізацыі выкарыстоўваюць цяпер у сваёй працы.

"Цяпер стане прасцей і грамадзянам, і дзяржаве, таму што дазволу на палёты запытваць будзе не трэба", — сказаў ён.

Белаконеў растлумачыў таксама, што выключэнне складуць выпадкі, калі палёты дронаў плануецца ажыццяўляць над ваеннымі аб'ектамі ці над аб'ектамі, якія аднесены да катэгорыі падвышанай бяспекі.

Стужка навiн
0