01:43 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Марына Літвінчук (Беларусь) на байдарцы-адзіночцы пасля заплыву на дыстанцыю 5000 метраў

Беларускія весляры сталі чацвёртымі ў медальным заліку на ЧЕ ў Маскве

© Sputnik / Михаил Воскресенский
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Званне чэмпіёнкі Еўропы на дыстанцыі 5000 метраў абараніла беларуска Марына Літвінчук, таксама не было роўных канаістам Глебу Саладухе і Аляксандру Валчэцкаму.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Беларускія весляры занялі чацвёртае месца ў медальным заліку на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які завяршыўся ў Маскве.

Кантынентальнае першынства завяршылася напярэдадні на вяслярным канале ў Крылатскім у расійскай сталіцы. Па выніках двух спаборніцкіх дзён беларусы заваявалі дзесяць медалёў рознай пробы.

"Золата" ўзялі Надзея Макарчанка і Алёна Ноздрава, якія фінішавалі першымі ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 метраў. Другі медаль вышэйшай катэгорыі ў канаістаў Глеба Саладухі і Аляксандра Валчэцкага (200 метраў).

Глеб Солодуха и Александр Волчецкий (Беларусь) на каноэ-двойке на дистанции 200 метров
© Sputnik / Михаил Воскресенский
Глеб Саладуха і Аляксандр Валчэцкі (Беларусь) на каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 метраў

Марына Літвінчук стала чэмпіёнкай Еўропы ў байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 5000 метраў.

На срэбныя медалі "нагрэбла" жаночая байдарка-чацвёрка на дыстанцыі 500 метраў у складзе Маргарыты Махнёвайва, Вольгі Худзенка, Надзеі Ляпешка і Марыны Літвінчук. Другімі на дыстанцыі 1000 метраў сталі канаісты Андрэй і Аляксандр Багдановічы.

Акрамя гэтага, "бронза" ў мужчынскай байдарцы-двойцы ў складзе Віталя Бялько і Рамана Петрушэнкі (500 метраў), у жаночай байдарцы-двойцы Надзеі Ляпешкі і Марыны Літвінчук (500 метраў). Таксама трэцяя ступень п'едэстала ў Літвінчук і Махнева (200 метраў).

У спаборніцтвах канаістаў у вырашальных заездах лодак-адзіночак на 200 метраў Арцём Козыр прынёс яшчэ адну "бронзу" сваёй камандзе, а Алег Юрэня стаў трэцім на 5000 метрах.

Такім чынам, беларусы заваявалі дзесяць узнагарод — тры залатыя, два сярэбраныя і пяць бронзавых медалёў — і сталі чацвёртымі ў агульнакамандным заліку. Лепшымі сталі весляры з Венгрыі (14 медалёў, з якіх пяць залатых).

Тэги:
Грэбля на байдарках і каноэ, Масква
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы