23:15 17 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Кружэлка

Таварыства абароны праваўладальнікаў з'явілася ў Беларусі

© Flickr/ Gavin St. Ours
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Грамадскае аб'яднанне зарэгістравана Мінюстам, аднак для пачатку дзейнасці арганізацыі неабходна атрымаць дадатковую акрэдытацыю.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik, Яўген Казарцаў. Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала ГА "Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў", паведаміла Sputnik прэс-сакратар ведамства Вольга Мурашкоўская.

Па дадзеных міністэрства, аб'яднанне было створана для садзейнічання фарміраванню эфектыўнай сістэмы рэалізацыі і прававой абароны аўтарскага права і сумежных правоў, рэалізацыі аўтарскіх правоў і садзейнічанню развіцця беларускага кіно, музыкі і тэатра.

"Яшчэ неабходна атрымаць акрэдытацыю для магчымасці збору і размеркавання сродкаў аўтарам і выканаўцам. Цяпер такой акрэдытацыі няма ні ў каго ў краіне", — паведаміў Sputnik кіраўнік аб'яднання Сяргей Кухто.

Зараз у арганізацыі ўжо значацца больш за пяцьдзесят дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі, пакуль яна дзейнічае толькі як аб'яднанне аднадумцаў. Аб падрабязнасцях дзейнасці і функцыянале аб'яднання можна будзе казаць толькі ў выпадку атрымання акрэдытацыі ад дзяржавы, адзначыў Кухто.

"Гэтая арганізацыя — адзіная з дзеючых у краіне зараз, якая займаецца падобнымі пытаннямі", — паведаміла Мурашкоўская.

Акрэдытацыя арганізацый па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі, як і правілы збору, размеркавання і выплаты узнагарод, праводзіцца Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях.

Тэги:
Аўтарскія правы, Міністэрствы і ведамствы, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы