09:19 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Адзін рубель манетамі па 50 капеек

Памер камандзіровачных з 1 ліпеня вырас на адзін рубель

© Sputnik/
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Зараз сутачныя складуць 7 рублёў, за аднадзённыя камандзіроўкі на невялікую адлегласць будуць плаціць 3 рублі 50 капеек.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Міністэрства фінансаў Беларусі пастановай № 48 устанавіла новыя памеры камандзіровачных, якія дзейнічаюць у краіне з 1 ліпеня.

Раней у Беларусі камандзіровачныя складалі 60 тысяч рублёў у грашовых адзінках 2000 года (6 рублёў пасля дэнамінацыі).

Згодна з дакументам, які апублікаваны на сайце Мінфіна, з 1 ліпеня усталёўваецца "памер кампенсацыі выдаткаў пры службовых камандзіроўках у межах Беларусі за пражыванне па-за месцам жыхарства (знаходжання) для пакрыцця дадатковых выдаткаў: сутачныя — 7 беларускіх рублёў у суткі".

Сутачныя пры аднадзённых службовых камандзіроўках і камандзіроўках у іншую мясцовасць, якая знаходзіцца на нязначнай адлегласці ад месца сталай працы, цяпер складаюць 3 рублі 50 капеек (раней 30 тысяч рублёў).

Сутачныя без прадстаўлення сапраўдных дакументаў, якія пацвярджаюць аплату расходаў па найму жылога памяшкання, выплачваюцца ў памеры 2 рублі 50 капеек (раней 20 тысяч рублёў).

Пастанова ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2016 года.

Тэги:
Мінфін РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы