Анастасiя Купрыянава, Sputnik
Такім чынам, нам спатрэбяцца:
- 100 г вяршковага маргарыну ці масла
- 100 г горкага шакаладу
- 1 шклянка мукі
- 3 яйкi
- 3 ст л цукру
- 2 ст л какавы
- па 1/2 ч л солі, соды
Парада гаспадынькі: я дадаю у цеста масла, а не маргарын. Так выходзіць не нашмат даражэй, затое нашмат смачней. Шакалад трэба браць з максімальным утрыманнем какавы і без напаўняльнікаў — вельмі істотны момант!
Масла топім на маленькім агні і дадаём у яго дробна накрышаны шакалад, какаву, дробак солі і соду.
Парада гаспадынькі: калі вы ўліваеце соду ў кіпень ці яечны жаўток, яе можна перад гэтым не "тушыць".
Старанна змешваем, пакуль шакалад не распусціцца цалкам, і здымаем з агню, каб даць крыху астыць.
У тварог дадаём 1 яйка, 1 ст л мукі і 3 ст л цукру.
Старанна пераціраем масу, каб цукар распусціўся.
Парада гаспадынькі: калі тварог занадта сухі, можна дадаць у яго сталовую лыжку смятаны.
Вернемся да шакаладнай часткі нашага рэцэпта. Калі маса крыху астыне, дадамо ў яе 2 яйкі і паступова ўсыплем астатнюю муку.
Старанна вымешваем, пакуль цеста не ператворыцца ў камяк і не пачне адставаць ад сценак посуду.
Прыйшла пара ўключыць духоўку, каб яна паспела нагрэцца: выпякаць мы будзем на 180-200 градусах.
Пачынаем выкладаць цеста ў формачкі, прытым робім гэта маленькімі порцыямі ці пластамі.
Потым бяром зубачыстку (калыпок) ці які заўгодна доўгі і востры прадмет — абы зручна клаўся ў руку — і пачынаем ствараць дзівосы.
Хаатычна водзім калыпком, змешваючы цеста — не да аднастайнага стану, а так, каб яно стала "мармуровым".
Адпраўляем нашы кексы ў духоўку прыкладна на паўгадзіны, пакуль не падрумяняцца, а пакуль яны рыхтуюцца, можна прыбраць на кухні ці ў чаканні змалоць каву.
Смачна есцi!