14:59 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Фігуркі пакемонаў. Архіўнае фота

Pokemon Go: неверагодныя прыгоды гульцоў

© Flickr/ Noah Cloud
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
9811

У Расіі звышпапулярную гульню ўжо прапануюць забараніць, а мусульманам у яе гуляць "не богаўгодна".

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Прыкладанне Pokemon GO за тыдзень пасля выхаду стала самай папулярнай гульнёй у свеце і заваявала любоў мільёнаў карыстальнікаў па ўсім зямным шары.

Pokemon Go — новае мабільнае прыкладанне, якое можна загрузіць бясплатна на смартфон. Гульня працуе па прынцыпе "дапоўненай рэальнасці": лічбавая карцінка на экране тэлефона праецыруецца на рэальны свет і стварае там персанажаў папулярнага некалі мультфільма пра "пакемонаў". Навінка настолькі захапіла карыстальнікаў, што прымусіла выйсці на вуліцы ў пошуках пакемонаў сотні чалавек па ўсім свеце.

Мусульманам гуляць нельга

Звышпапулярнае прыкладанне ўжо назвалі "не богаўгодным" для мусульман. Пра гэта праз некалькі дзён пасля з'яўлення гульні заявіў намеснік кіраўніка найстарэйшага духоўнага ўніверсітэта Аль-Азхар Абас Шуман.

На думку духоўніка, гульню з пакемонамі можа параўнаць з алкаголем — яна таксама "адключае свядомасць" і ўплывае на паводзіны чалавека. Менавіта праз гэта ў многіх ісламскіх краінах алкаголь знаходзіцца пад найстражэйшай забаронай.

Пакемоны зрабілі вялікае ўражанне і на яшчэ аднаго імама — але ўжо ў ЗША. Той прыняў малюнак дзіўнага звярка за дух джына і пачаў маліцца.

Небяспечная цацка

Большасць навін аб Pokemon GO — трагічныя. Многія людзі забываюць пра навакольны свет і не адрываюцца ад экранаў тэлефонаў, праз што адбываюцца часцяком жудасныя выпадкі.

Так, адзін амерыканец падчас "палявання на пакемонаў" атрымаў у парку нажавое раненне, а ў штаце Арланда мужчына адкрыў агонь з пісталета па людзям, якія гулялі ў прыкладанне — ён прыняў іх за рабаўнікоў.

Яшчэ двое маладых людзей сарваліся з 25-метровага абрыву падчас такога "палявання", а ў Нью-Ёрку хлопец зваліўся ў гарадскую сажалку.

Забараніць нельга пакінуць

Расійскія сенатары ўжо прапанавалі заканадаўча абмежаваць выкарыстанне гульні.

"Адчуванне, што д'ябал прыйшоў праз гэты механізм і спрабуе проста разваліць нас знутры духоўна. Але я разумею, што гэту сферу кантраляваць сёньня вельмі цяжка. Ствараецца ўражанне, што гэта навязана звонку людзьмі, якія дакладна разумеюць, што пройдзе год-другі і наступствы будуць незваротныя", — заявіў сябра Савета федэрацыі Франц Клінцэвіч.

Ён прапанаваў накласці забарону на гульню ў Pokemon Go ў рэлігійных ўстановы, турмах, бальніцах, іншых аб'ектах сацыяльнага прызначэння, а таксама ў месцах пахавання і на тэрыторыі мемарыялаў.

Дарэчы, раней аднаго з пакемонаў знайшлі нават на тэрыторыі былога канцлагера ў Польшчы, што выклікала бурнае абмеркаванне этычнасці падобных гульняў у мемарыялах.

Pokemon Go ў Беларусі

Афіцыйна гульня выйшла толькі ў некалькіх краінах — ЗША, Германіі, Аўстраліі і некалькіх іншых. Зрэшты, усталяваць яе можна ў любой краіне свету, а многія шукаюць пакемонаў ужо і на вуліцах Мінска. У сталіцы месцы з пакемонамі раскіданыя па ўсім горадзе, а многія ўжо паведамлялі аб знаходжанні віртуальных істот і ў іншых рэгіёнах краіны.

Афіцыйны рэліз гульні для Беларусі адбудзецца адначасова з Расіяй — там, дарэчы, гульня таксама набірае абароты.

Наколькі запатрабаванай для рэспублікі будзе гульня — пытанне часу, аднак у свеце прыкладанне ўжо стала першым па запампоўцы, а па пошукавых запытах абыходзіць нават порнафільмы.

Тэги:
Інтэрнэт, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы