02:21 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Курача ў вяршковым кляры

Куток гаспадынькі: гатуем курыцу ў вяршковым кляры

© Фото : Анастасія Купрыянава
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
10150

Дыетычны рэцэпт, які можна разнастаіць у залежнасці ад вашых смакавых пераваг, не пакіне абыякавай ніводную гаспадыню, якая марыць гатаваць смачна, выдаткоўваючы пры гэтым мінімум высілкаў. Курачка проста растае!

Анастасія Купрыянава, Sputnik

На 8 порцый нам спатрэбіцца:

  • курыная грудка (дзве паляндвіцы)
  • 1/2 шклянкі слівак
  • 1 яйка
  • 3 ст л мукі
  • 1 невялікая цыбулінка
  • вяршковае масла для засмажкі
  • соль, спецыі па гусце 

 

Інгрыдыенты для стравы
© Фото : Анастасія Купрыянава
Інгрыдыенты для стравы

Курку рэжам маленькімі кубікамі, перасыпаем спецыямі і соллю і заліваем вяршкамі. Пакідаем марынавацца на паўгадзіны.

Мармуровы дэсерт
© Sputnik / Анастасія Купрыянава

Парада гаспадынькі: такі марынад можа прастаяць у лядоўні некалькі гадзін, таму, згатаваўшы курачку на вячэру, можна смела пакідаць яе нанач — і раніцай у вас будзе свежая страва.

Працэс прыгатавання
© Фото : Анастасія Купрыянава
Працэс прыгатавання

Цыбулю рэжам як мага драбней і смажым да залацістага колеру (для смажання я бяру вяршковае масла — так атрымваецца значна смачней, чым на сланечнікавым).

Парада гаспадынькі: калі вы хочаце абыйсціся без смажання, цыбулю можна проста абварыць кіпенем і даць яму добра сцячы.

Смажым цыбулю
Смажым цыбулю

Дадаём у наш марынад яйка і лук, усыпаем муку — паступова, каб не ўтварылася камякоў, старанна размешваем.

Змешваем інгрыдыенты
© Фото : Анастасія Купрыянава
Змешваем інгрыдыенты

Парада гаспадынькі: такі кляр — вяршкі, мука, яйка і соль — можна скарыстаць і для абсмажвання рыбы ці адбіўных.

Далейшы ход гатавання залежыць ад вашых гастранамічных густаў. Можна выкладваць мяса на патэльню і абсмажваць з абодвух бакоў да гатовасці — прыкладна па дзесяць хвілін з кожнага боку, пад крышкай. Але калі вы хочаце атрымаць па-сапраўднаму дыетычную страву, раю запякаць курачку ў духоўцы. Такім чынам, выкладваем на крыху змазаную маслам бляху нашы порцыі.

Выкладваем загатоўкі на бляху, накрытую фальгой
© Фото : Анастасія Купрыянава
Выкладваем загатоўкі на бляху, накрытую фальгой

Парада гаспадынькі: я засцілаю бляху фальгой — яе можна набыць у кожным супермаркеце і большасці прадуктовых крам. Гэта дазваляе запякаць мяса зусім без масла, не рызыкуючы, што яно намёртва папрыгарае да бляхі.

Запякаем курку цягам паўгадзіны на тэмпературы 200 градусаў да залацістага колеру. Амаль гатовае мяса можна таксама пасыпаць цёртым сырам.

Асцярожна, каб страва не развалілася, здымаем яе з бляхі лапаткай.

Падаваць з гарнiрам на ваш густ.

Смакоцце гатова!
© Фото : Анастасія Купрыянава
Смакоцце гатова!

Смачна есці!

Тэги:
Куток гаспадынькі, Рэцэпты
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы