Дадзеныя Белстата: да "прэзідэнцкіх" 20 млн не стае паловы беларусаў

CC BY 2.0 / James Cridland / CrowdНатоўп на плошчы, архіўнае фота
Натоўп на плошчы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Статыстыка канстатуе, што за паўгода на 26 тысяч зарэгістраваных шлюбаў прыйшліся 16 тысяч разводаў.

МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Колькасць жыхароў Беларусі за першае паўгоддзе бягучага года павялічылася на 1,5 тысячы чалавек і дасягнула 9,5 мільёнаў, сведчаць дадзеныя, апублікаваныя ў сераду Нацыянальным статыстычным камітэтам рэспублікі.

"Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2016 года склала 9 мільёнаў 500 тысяч чалавек і ў параўнанні з пачаткам 2016 года павялічылася на 1590 чалавек", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Паводле інфармацыі Белстата, у студзені — чэрвені бягучага года ў рэспубліцы нарадзілася больш 58,2 тысячы дзяцей — гэта на 3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Больш за ўсё нованароджаных зарэгістравана ў Мінску (10904 дзіцяці) і Брэсцкай вобласці (9252).

За паўгода ў рэспубліцы памерлых больш за 61,2 тысячы, гэта на 2,1% менш за леташні паказчык.

У Белстаце таксама палічылі міграцыйны прырост насельніцтва за паўгода — 4621 чалавек. Пры гэтым асноўны міграцыйны абмен Беларусі адбываўся з краінамі СНД.

Паводле дадзеных статыстыкі, у першым паўгоддзі было зарэгістравана 26,6 тысячы шлюбаў, а афіцыйных разводаў — 16,4 тысячы.

Раней прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на тэрыторыі Беларусі павінна жыць як мінімум 20 мільёнаў грамадзян. Кіраўнік дзяржавы паскардзіўся, што адна з галоўных праблем краіны нароўні з эканомікай — недахоп насельніцтва.

Стужка навiн
0