14:06 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Ратуша ў Мінску

Скульптар: хоць вялікія і не сябравалі, але засталіся разам на афішы

© Sputnik/ Роман Шантар
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
26 0 0

Адін з аўтараў скульптуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Станіслава Манюшкі скульптар Сяргей Гумілеўскі абяцае скончыць працу да Дня горада.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія завяршаюць працу над помнікам кампазітару Манюшке і драматургу Дуніну-Марцінкевічу. Фігуры будуць адлітыя з бронзы і зоймуць месца каля Гарадской ратушы.

Інтэрнэт-супольнасць занепакоеная тым фактам, што ў жыцці драматург і музыка не былі сябрамі, больш за тое, не ладзілі — дык ці варта было саджаць іх поруч на лаўку ля ратушы?

Адзін з аўтараў кампазіцыі скульптар Сяргей Гумілеўскі лічыць, што не так важна, ці сябравалі мэтры ў жыцці —ля Ратушы адлітыя ў бронзе аўтары оперы "Пінская шляхта" будуць сядзець поруч.

"Важней не тое, сварыліся яны ці сябравалі, а іх творчасць. Так, ёсць ліст, з якога можна зрабіць выснову, што ў канцы жыцця яны былі не ў вельмі добрых стасунках. Але яны стварылі сумесны твор, гэта важней", — упэўнены скульптар.

На думку скульптара, у тым, каб пасадзіць двух творцаў, якія не ладзілі пры жыцці, поруч, няма нічога заганнага. Тым больш што іх імёны і так будуць заўсёды стаяць разам — хоць бы на тэатральнай афішы.

Апорай для Дуніна-Марцнкевича і Манюшкі будзе служыць не толькі невысокі пастамент з граніту, які ўпрыгожаць разрэзы тэатральнай заслоны, але і грацыёзная бронзавая лаўка. Адкрыццё праекта запланавана на Дзень горада.

"Праца ўжо адлітая ў бронзе, спадзяемся паспець", — сказаў Гумілеўскі.

Скульптар дадаў, што даўно цікавіцца гістарычнай тэматыкай і ўжо зрабіў адзін помнік Дуніну-Марцінкевічу — у Бабруйску.

Тэги:
Скульптура, Станіслаў Манюшка, Дунін-Марцінкевіч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы