13:28 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Расійскія спартсмены правялі ў самалёце больш за чатыры гадзіны, СМІ прыводзілі словы атлетаў, што за гэты час на борце была з’едзена ўся ежа.

МІНСК, 23 жні — Sputnik. Самалёт з алімпійскімі чэмпіёнамі расійскай зборнай доўгі час не мог вылецець з Рыа-дэ-Жайнера з-за гіганцкай матрошкі, якую не маглі загрузіць на борт лайнера, паведаміў у Twitter намеснік галоўнага рэдактара "Спорт-Экспресс" Дзмітрый Сіманаў.

Борт вылецеў са сталіцы Алімпійскіх гульняў у расійскую сталіцу ў 22.50 (па мясцовым часе, у 04.50 — па мінскім). Чакаецца, што лайнер, здзейсніўшы прамежкавую пасадку ў Мадрыдзе, прыбудзе ў Маскву 23 жніўня ў 20.00. Затрымка рэйса склала больш за чатыры гадзіны.

"Залаты рэйс АКР не можа вылецець з Рыа ўжо 3 гадзіны з-за таго, што матрошку не могуць загрузіць!!! На рэйсе ўжо бушуе абурэнне", — напісаў Сіманаў.

Пазней ён напісаў, што самалёт вылецеў. Раней паведамлялася, што рэйс з расійскімі алімпійцамі не змог вылецець своечасова з Рыа з-за вялікай загружанасці аэрапорта. А па словах Алены Ісінбаевай, праблемы былі звязаны з багажом.

Тэги:
Характэрныя факты, Алімпійскія гульні-2016, Расія

Галоўныя тэмы