01:53 18 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Стывен Сігал у Маскве

Яму спадабалася: Стывен Сігал стане мінчуком

© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Акцёр вырашыў стаць жыхаром нашумелага сталічнага комплексу "Маяк Мінска", плануецца, што зорка Галівуду зойме тут цэлы паверх.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Галівудскі акцёр Стывен Сігал паселіцца ў шматфункцыянальным комплексе "Маяк Мінска".

Знакамітасць наведваў Мінск на мінулым тыдні: ён удзельнічаў у распрацоўцы гульні World of Warships і сустракаўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка. Як пазней высветлілася, у Сігала ёсць беларускія карані.

А сталіца Беларусі яму спадабалася настолькі, што ён вырашыў тут купіць нерухомасць — у комплексе "Маяк Мінска".

"Мне вельмі спадабаўся дом "Пікаса". З яго вокнаў адкрываецца выдатны від на Нацыянальную бібліятэку, парк і бульвар Пікаса. Я забраніраваў тут увесь жылы паверх", — цытуе акцёра агенцтва БелТА.

Дзяржагенства таксама дадае, што Сігал назваў Мінск самым прыгожым горадам з усіх, дзе ён калі-небудзь быў.

"Падобныя праекты я бачыў толькі толькі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Фларыдзе і Сінгапуры", — запэўніў акцёр.

"Калі гаворка ідзе пра ўкладанне сваіх сродкаў, то, вядома ж, я думаю як аб праекце, у які інвестуюць грошы, так і пра краіну, у якой ён ажыццяўляецца. У Беларусі інвестыцыйны клімат вельмі спрыяльны. Такія паказчыкі, як "Вядзенне Бізнесу-2016" яшчэ ў большай ступені характарызуюць станоўчую дынаміку эканомікі Беларусі — за адзін год краіна паднялася адразу на 13 пунктаў — з 57 на 44 пазіцыю", — разважыў Сігал і дадаў, што яго сябры разглядаюць магчымасці інвеставання ў некаторыя беларускія праекты.

Таксама магчыма, што ў сталіцы неўзабаве з'явіцца додзё (трэніровачны цэнтр), дзе сэнсэй Сігал будзе рыхтаваць беларускіх спартсменаў.

Каментароў у кампаніі "Дана Холдынг" адносна новага жыхара Sputnik атрымаць не ўдалося.

Комплекс "Маяк Мінска" — адзін з самых спрэчных даўгабудаў сталіцы. Яго жыхары не раз выказваліся аб тым, што ў новабудоўлях занадта вузкія ліфты, дваровыя тэрыторыі занадта малыя, а пытанне з паркоўкамі так і не вырашана. У мінулую суботу кіраўнік Мінгарвыканкама Андрэй Шорац заявіў журналістам, што прэтэнзіі да комплексу "надуманыя".

Тэги:
Характэрныя факты, Жыццё знакамітых людзей, Стывен Сігал, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы