Першыя навагоднія кірмашы адкрыюцца ўжо ў пятніцу

© Sputnik / Виктор ТолочкоПадарункі і сувеніры да Новага года
Падарункі і сувеніры да Новага года - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наборы ёлачных шароў, штучныя елкі, гірлянды і карнавальныя касцюмы ў дзяржаўных крамах абяцаюць прадаваць "па выгадных коштах".

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Першы навагодні кірмаш адкрыецца ўжо 23 верасня ў сталічным ЦУМе, паведамілі Sputnik у галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Дата старту першага навагодняга кірмашу выбрана не выпадкова — з будучай пятніцы да Новага года застанецца роўна 100 дзён. Гандляваць адразу пачнуць усім: ад елак і да сувеніраў. Беларускі гандаль прыгатаваў да святаў навінкі: з'явяцца арыгінальныя ёлачныя цацкі і шары, новыя касцюмы і ўся спадарожная атрыбутыка.

Абяцаюць сталічныя ўлады і "выгадныя кошты": ёлачныя шары ад 48 капеек, штучныя елкі ад 8,6 рубля, а электрагірлянды — ад 11 рублёў 60 капеек.

У пятніцу ў ЦУМе пройдзе ўрачыстае адкрыццё базару: наведвальнікам будуць дарыць сувеніры з вогненным пеўнем — сімвалам 2017 года. Будуць выступаць тут і казачныя персанажы, а таксама Дзед Мароз са Снягуркай.

Урачыстае адкрыццё кірмашу прызначанае на 12:00, а пайсці за навагоднімі пакупкамі можна будзе з самай раніцы. Таксама ў бліжэйшы час свае навагоднія кірмашы адкрыюць і іншыя буйныя гандлёвыя цэнтры сталіцы.

Стужка навiн
0