17:32 02 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Фінал конкурсу адбыўся ў Паднябеснай напярэдадні візіту прэзідэнта Беларусі, які прыбыў туды для ўмацавання сяброўскіх сувязяў паміж краінамі.

МІНСК, 30 вер — Sputnik. Беларуская прыгажуня Дар'я Калейчык трапіла ў тройку лепшых па выніках міжнароднага конкурсу прыгажосці "Міс турызм свету-2016".

Калейчык атрымала тытул "2-я віцэ-міс турызм свету 2016". Першае месца заняла дзяўчына з Манголіі, тытул "1-я віцэ-міс" — у прадстаўніцы Бельгіі.

"Я вельмі рада паведаміць вам, што я заваявала карону і тытул "2 віцэ-міс" прэстыжнага міжнароднага конкурсу прыгажосці "Міс турызм свету-2016 ", дзе я прэзентавала маю родную краіну Беларусь! Дзякуй арганізатарам за цёплы прыём!" — напісала Дар'я ў сацыяльных сетках.

У фінале конкурсу змагаліся прыгажуні з 40 краін. Пра беларускую ўдзельніцу вядома няшмат: яна працуе мадэллю і часта падарожнічае.

Характэрна, што прэстыжнае званне дзяўчына заваявала напярэдадні візіту прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку, дзе ён правёў шэраг двухбаковых сустрэч па пытаннях умацавання і развіцця адносін дзвюх краін.

Тэги:
Турызм, Кітай, Беларусь

Галоўныя тэмы