01:04 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Мантаж галоўнай ёлкі краіны на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску

Хроніка галоўнай ёлкі: ужо ўсталявалі каркас

© Sputnik / Виктор Толочко
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Ёлка будзе свяціцца нават удзень, а саму яе пастараюцца зрабіць максімальна падобнай на сапраўдную.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Збудаванне галоўнай ёлкі краіны на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску працягваецца — у сераду тут адбылася ўстаноўка каркаса, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Узводзіць ёлку будуць доўга: цалкам яна павінна быць гатова да 10 снежня. Тады 34-метровае збудаванне паўстане ва ўсёй красе: з шарамі, якія свецяцца нават удзень, элементамі нацыянальнага арнаменту ды іншымі ўпрыгожваннямі.

Монтаж главной елки страны на Октябрьской площади в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
Мантаж галоўнай ёлкі краіны на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску

Пачалося стварэнне галоўнай навагодняй ёлкі ў аўторак: тады спецыялісты падрыхтавалі прастору для ўпрыгожвання. Ужо ў сераду на Кастрычніцкай плошчы пачалі ўсталёўваць каркас будучай ёлкі.

Монтаж главной елки страны на Октябрьской площади в Минске
Мантаж галоўнай ёлкі краіны на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску

Згодна задуме дызайнераў і чыноўнікаў, свяціцца ёлка цяпер будзе нават удзень — дзякуючы асаблівым упрыгожванням. Таксама для ёлачных цацак будзе выкарыстаны нацыянальны арнамент, а па баках ад ёлкі з'явяцца вялікія шары, якія свецяцца.

Монтаж главной елки страны на Октябрьской площади в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
Мантаж галоўнай ёлкі краіны на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску
Тэги:
Дзяржаўныя святы, Новы год 2017, Мінск

Галоўныя тэмы