На вакацыях: папулярныя гульні на смартфонах для дзяцей

© Flickr / Michael BentleyДзіця гуляе ў гульню на планшэце, архіўнае фота
Дзіця гуляе ў гульню на планшэце, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пры ўсім жаданні дзеці не могуць бясконца чытаць або займацца чымсьці карысным - часам ім хочацца і пагуляць.

МІНСК, 31 сне — Sputnik. Самыя папулярныя мабільныя гульні адыходзячага года для дзяцей і іх бацькоў — у тэматычным аглядзе Sputnik.

На зімовых вакацыях (ды й наогул заўсёды) хочацца часам заняць чымсьці сваіх дзяцей. Для многіх сапраўднай панацэяй сталі планшэты і смартфоны — гульняў для іх цяпер робяць вялікае мноства. Sputnik сабраў самыя папулярныя гульні для мабільных прылад — каб ні вам, ні вашым дзецям не было сумна. Ну а пачытаць і заняцца спортам дзеці заўсёды паспеюць.

Пагоня за цягнікамі для малюкоў

Гульня "Subway Surfers" атрымала станоўчыя водгукі ад дзесяткаў мільёнаў карыстальнікаў па ўсім свеце і трымаецца ў спісе самых папулярных мабільных гульняў. Сутнасць яе простая: галоўныя героі даследуюць метро, бегаюць што ёсць сіл і хаваюцца ад сустрэчных цягнікоў. Дзіўна, але такая простая гульня хутка зацягвае. Стварылі яе для ўсіх, каму больш за тры гады. Спампаваць "Subway Surfers" можна для IOS або для Android.

Хіт 2016-га — "Планета самацветаў"

Калі вы ніколі не бачылі калегаў ці людзей у транспарце, якія захоплена граюць з рознакаляровымі каменьчыкамі, — вы, напэўна, жывеце ў пячоры. Самая папулярная гульня на постсавецкай прасторы, "Планета самацветаў" падыходзіць для ўсіх, хто старэйшы за тры гады, а дзецям яна можа быць і карысная — трэніруе рэакцыю і ўвагу. Спампаваць гульню можна таксама і для прылад Apple, і на Android. Версіі гульні — для IOS або для Android.

Экшэн з мілым катом Томам

Прылада "Гаворачы Том: бег за золатам" — тыповы экшэн, у якім кату Тому трэба гнацца за рабаўнікамі. Дзяўчынкі могуць выбраць для сябе іншага персанажа — котку Анжэлу. Акрамя пагоні і прыгод, можна і пабудаваць "дом мары". Гульня таксама падыдзе ўсім старэйшым за тры гады. Версіі гульні — для IOS або для Android.

Катанні на байку

"Trial Xtreme 4" — найбольш папулярная гульня, сутнасць якой заключаецца ў гонках на матацыклах. Спецыяльна да святаў стваральнікі гульні ўвялі персанажаў у касцюме Санта-Клаўса — так цалкам можна пагрузіцца ў навагодні настрой. Нічога крамольнага ў гульні няма, але з-за складанасці яе рэкамендуюць толькі дзецям, якім больш за дзевяць год. Версіі гульні — для IOS або для Android.

Стужка навiн
0