15:12 26 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Якуцкія журналісты апусцілі iPhone  на дно ракі

iPhone праляжаў дзень на дне ракі: эксперымент якуцкіх журналістаў

© Фото: Ykt.Ru
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Якуцкі рыбак выпусціў айфон, і той трапіў у лунку. iPhone 7 Plus праляжаў на дне 13 гадзін, пакуль яго не выцягнуў сябар рыбака. Айфон працаваў, зарад паменшыўся з 35 да 19 адсоткаў.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Якуцкае выданне Ykt.Ru вырашыла праверыць, ці праўда iPhone 7 можа без наступстваў праляжаць 13 гадзін на дне ракі.

Журналісты прасеклі лунку ў лёдзе ракі Лены і апусцілі айфон на глыбіню 2,5 метра. Тэлефон абгарнулі сеткамі і прывязалі да стужкі. Для эксперыменту на айфоне пакінулі толькі 35 адсоткаў зарадкі.

Калі прыйшоў час даставаць айфон, журналісты апынуліся перад фактам, што лунку зацягнула і стужка ўмерзла ў лёд. Яны ледзь не правалілі свой эксперымент.

Але ім пашанцавала, і яны здолелі яго дастаць з-пад ільда. Айфон не толькі працаваў, але і амаль не страціў зараду батарэі.

Цікава, што ўвесь той час, калі айфон быў пад вадой, ён тэлефанаваў па ўсім свеце.

Тэги:
эксперымент, iphone, Тэхналогіі і інавацыі, Якуція, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы