17:27 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Зорнае неба

Уінстан Чэрчыль: велізарныя шанцы таго, што мы не адзіныя ў Сусвеце

© Flickr/ Phillip Chee
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
320

Уінстан Чэрчыль пісаў аб пошуках пазаземнага жыцця і незадаволенасці поспехамі нашай цывілізацыі.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Дырэктар музея брытанскага прэм'ер-міністра Уінстана Чэрчыля ў ЗША знайшоў у архівах эсэ славутага палітыка, у якім ён разважае аб магчымым існаванні пазаземнай цывілізацыі, паведамляе РІА "Новости".

Як адзначае аўтар матэрыялу Марыё Лівіа, публікацыю ў архівах музея выявіў Цімаці Рылі (Timothy Riley), які заняў пасаду дырэктара музея ў маі 2016 года. "У гэтым артыкуле на 11 старонках пад назвай "Ці адзінокія мы ў Сусвеце?" ён (Чэрчыль) празорліва разважае пра пошукі пазаземнага жыцця", — піша Лівіа.

Разгледзеўшы ўмовы ўзнікнення жыцця і магчымасць існавання "заселенага свету" на іншых планетах, Чэрчыль у сваім эсэ прыходзіць да высновы, што "ў сувязі з існаваннем сотняў тысяч туманнасцяў, у кожнай з якіх ёсць мільёны сонцаў, велізарныя шанцы таго, што ў многіх з іх існуюць планеты, умовы на якіх не выключаюць стварэнне жыцця".

Пры гэтым экс-прэм'ер дадае, што сам ён "не вельмі ўражаны поспехам нашай цывілізацыі". "Я гатовы выказаць здагадку, што мы адзіная кропка ў гэтым велізарным сусвеце, дзе ёсць жыццё, істоты, якія думаюць, або што мы — вышэйшая форма разумовага і фізічнага развіцця, якая калі-небудзь з'яўлялася на гэтых бязмежных прасторах", — піша ён.

Першы варыянт эсэ Чэрчыль напісаў яшчэ ў 1939 годзе, "калі Еўропа стаяла на парозе вайны", а сам палітык яшчэ не быў прызначаны на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Як мяркуецца, матэрыял прызначаўся для лонданскай газеты News of the World Sunday. У 1950 годзе, пасля заканчэння вайны, палітык трохі перарабіў сваю працу, калі знаходзіўся на віле свайго выдаўцы Эмера Рэвеса ў Францыі. У 1980-х жонка выдаўцы Вэндзі перадала надрукаванае на машынцы эсэ ў архіў амерыканскага музея.

 

Тэги:
Уінстан Чэрчыль, Вялікабрытанія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы