Акт аб Незалежнасці Літвы расшукваюць: узнагарода - адзін мільён еўра

© Photo : madeinvilnius.ltРада Літвы пад старшынствам Ёнаса Басанавічуса
Рада Літвы пад старшынствам Ёнаса Басанавічуса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Канцэрн MG Baltic абвясціў, што чалавеку, які знойдзе арыгінал Акта аб Незалежнасці Літвы, будзе выплачаны адзін мільён еўра.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Літоўскі канцэрн MG Baltic сёння абвясціў акцыю, мэтай якой з'яўляецца вяртанне арыгінала Акта аб Незалежнасці Літвы, падпісанага ў 1918 годзе, паведамляе Sputnik Літва.

Чалавеку або групе асоб, якія перададуць дакумент, аўтэнтычнасць якога будзе пацверджана незалежнымі экспертамі, канцэрн абавязваецца выплаціць адзін мільён еўра, а сам дакумент ахвяраваць дзяржаве.

Шопінг, замкі і Вільня наша: што беларусы ведаюць пра Літву - Sputnik Беларусь
Відэа
Шопінг, замкі і "Вільня наша": што беларусы ведаюць пра Літву

Арыгінальны Акт лічыцца страчаным прыкладна з 1940 года.

Сума будзе выплачана любому чалавеку, незалежна ад яго нацыянальнасці, грамадзянства і месца жыхарства. Магчыма, да закліку літоўскай кампаніі варта прыслухацца і беларускім гісторыкам і архівістам. Раптам дакумент, падпісаны 16 лютага 1918 году, знаходзіцца ў Беларусі?

"Калі больш за 70 гадоў ніхто не змог знайсці дакумент велізарнай гістарычнай каштоўнасці, то, хутчэй за ўсё, існуе два варыянты развіцця падзей — ці ніхто ўсур'ёз не займаўся пошукамі, або Акт сапраўды знік. Напярэдадні стагоддзя аднаўлення незалежнасці мы хочам паставіць кропку ў гэтай зацягнутай гісторыі. Я ведаю, што ёсць па меншай меры шэсць розных варыянтаў страты дакумента і яго месцазнаходжання, таму відавочна, што да паспяховага знаходжання дакумента могуць прывесці не толькі веды, але і ўменне стварыць каманду памочнікаў, прыцягнуць інвестыцыі і правесці навучанне. Прапанаванае ўзнагароджанне, думаю, адпавядае ступені рызыкі і магчымым пошукавым выдаткам", — сказаў прэзідэнт MG Baltic Дарус Моцкус.

Да пошуку запрашаюцца не толькі аматары гісторыі і прафесіяналы, але і азартныя людзі, якія любяць выклікі.

"Адна з другасных мэтаў ініцыятывы — заахвочваць памяць, цікавасць да абставін аднаўлення незалежнасці і ўсведамленне значнасці гэтай падзеі. Калі ініцыятыва будзе спрыяць абмену інфармацыяй для вывучэння новых фактаў і іх інтэрпрэтацыі — яна будзе паспяховай", — сказаў Моцкус.

Стужка навiн
0