МІНСК, 20 лют — Sputnik. Тэлефонны апарат, які належаў Адольфу Гітлеру, быў прададзены на аўкцыёне ў ЗША за 243 тысячы долараў, паведаміў аўкцыённы дом Alexander Historical Auctions. Стартавая цана лота складала 100 тысяч. Апарат Siemens з гравіроўкай Гітлеру падарыў вермахт. У 1945 году тэлефон знайшлі савецкія салдаты ў бункеры ў Берліне, апарат перадалі афіцэру з Вялікабрытаніі, яго сям'я захоўвала тэлефон больш за 70 гадоў.
Аўкцыённы дом перад продажам называў лот самай разбуральнай "зброяй", якая пазбавіла жыцця мільёны чалавек.