22:42 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Дональ Трамп за сваёй Залатой малінай не звяртаўся

"Залатая маліна": прэмія, якую імкнуцца не атрымліваць

© REUTERS/ Shannon Stapleton
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
323

Лаўрэатаў антыпрэмій "Залатая маліна" (Razzie Awards), якая адзначае горшыя кінапрацы года, назавуць у суботу, напярэдадні ўручэння ўзнагароды кінаакадэміі ЗША "Оскар".

МІНСК, 26 лют — Sputnik. Сталі вядомыя прэтэндэнты на прэмію "Залатая маліна", паведамляе РІА "Новости".
Мінулы 2016 год, па заўвазе арганізатараў прэміі, быў асабліва багаты на "кіна-смецце", таму ў кожнай катэгорыі прадстаўлены па шэсць намінантаў.

Усяго антыўзнагарода ўручаецца ў дзевяці катэгорыях. За званне горшага фільма ў гэтым годзе будуць змагацца "Бэтмен супраць Супермэна: на світанку справядлівасці", "Дзядуля лёгкіх паводзінаў", "Багі Егіпта", дакументальны фільм "Амерыка Хілары: сакрэтная гісторыя Дэмакратычнай партыі" і "Узорны самец-2".

"Узорны самец-2" і "Бэтмен супраць Супермэна: на світанку справядлівасці" лідзіруюць па ліку намінацый, яны прадстаўлены ў 9 і 8 катэгорыях адпаведна.

За званне горшага акцёра 2016 года будуць змагацца Бэн Аффлек і брытанец Генры Кавіл за карціну "Бэтмен супраць Супермэна", Роберт Дэ Ніра ("Дзядуля лёгкіх паводзінаў"), Бэн Стылер адразу за дзве карціны, сярод якіх "Узорны самец-2", шатландскі акцёр Джэрард Батлер, а таксама Дзінеш Д'Соуза, які сыграў сам сябе ў палітычнай дакументальнай стужцы "Амерыка Хілары: сакрэтная гісторыя Дэмакратычнай партыі".

У катэгорыі горшы акцёр другога плана на перамогу прэтэндуюць Нікалас Кейдж за "Сноудэна", Джоні Дэп ("Аліса ў залюстаркоўе"), Уіл Ферэлл і Оўан Уілсан за "Узорны самец-2", Джэсі Айзенберг і Джарэд Лета за "Атрад самагубцаў".

У катэгорыі горшая актрыса прадстаўлены Меган Фокс за "Чарапашкі-ніндзя 2", Джулія Робертс за "Нязносныя лэдзі", Наомі Уотс і Шейлін Вудлі за стужку "Дывергент", Бэкі Тэрнер за ролю Хілары Клінтан і акцёр Тайлер Пэры за выкананне жаночай ролі ў камедыі "Дзень усіх Святых Медэі". За гэты фільм Тайлер таксама прадстаўлены на званне горшага рэжысёра.

У катэгорыю горшыя актрысы другога плана ўвайшлі Крыстэн Уіг, Джуліана Хаф, Кейт Хадсан, Обры Плаза, Джэйн Сеймур і Сяла Уорд.

На званне горшага рэжысёра года прэтэндуюць Дзінеш Д'Соуза за "Амерыка Хілары: сакрэтная гісторыя Дэмакратычнай партыі", Роланд Эммеріх за "Дзень незалежнасці: Адраджэнне", Тайлер Пэры з "Дзень усіх Святых Медэі", Алекс Пройас з карцінай "Багі Егіпта", Зак Снайдэр за "Бэтмэн супраць Супермэна: На світанку справядлівасці" і Бэн Стылер за "Узорны самец-2".

Антыпрэмія "Залатая маліна" ўручаецца штогод напярэдадні ўручэння прэміі кінаакадэміі ЗША "Оскар", якая пройдзе ў Лос-Анджэлесе ў нядзелю. Лаўрэаты "Залатой маліны" ўзнагароджваюцца пластыкавай ягадай маліны, пакрытай залатой фарбай. Кошт прыза складае менш за пяць долараў.

Часцей за ўсё лаўрэаты прэміі лічаць за лепшае не атрымліваць яе асабіста і не ставіць на ганаровае месца сярод сваіх іншых дасягненняў у кар'еры. Так, незапатрабаванай з 1991 года застаецца "Залатая маліна", якой быў ганараваны цяперашні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Бізнэсмэн і актыўны ў той час прадстаўнік шоу-бізнесу быў ганараваны антыпрэмій за ролю другога плана ў камедыі "Прывіды гэтага не робяць". Як паведамілі заснавальнікі прэміі выданню Huffington Post, Трамп так і не звярнуўся да іх па ўзнагароду.

Тэги:
Кіно, "Залатая маліна" (антыпрэмія)
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы