Навукоўцы найшлі жыццё на глыбіні 20 кіламетраў

© PexelsЖыццё на глыбіні, архіўнае фота
Жыццё на глыбіні, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пад дном знакамітага Марыянскага жолабу навукоўцы знайшлі прыкметы жыццядзейнасці арганізмаў.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Міжнародны калектыў даследчыкаў выявіў у дзесяці кіламетрах пад дном Марыянскай упадзіны прыкметы жыцця, пра гэта навукоўцы паведамілі ў сваім дакладзе.

Пры дапамозе тэлекіраваных падводных апаратаў даследчыкі дасталі са дна лагчыны амаль паўсотні пробаў. Экспедыцыю праводзілі паблізу гразевага вулкана Паўднёвы Чамора ля лагчыны.

Рэчывы, даследаваныя навукоўцамі, трапілі на паверхню дна Марыянскага жолабу праз гідратэрмальныя крыніцы. У мінералаў былі знойдзеныя арганічныя рэчывы — такія ж, што ўтвараюцца пры жыццядзейнасці мікробаў.

Аб'яднаўшы даследаванні розных гадоў, навукоўцы прыйшлі да высновы, што гэтыя рэчывы ўтварылася ў дзесяці кіламетрах пад дном лагчыны — то бок каля 20 кіламетраў ніжэй за ўзровень мора. Па здагадцы даследчыкаў, там могуць жыць мікраарганізмы.

Зрэшты, навукоўцы пакуль не ўпэўнены ў тым, што арганічныя рэчывы маглі быць утвораны менавіта дзякуючы мікраарганізмам.

Марыянскі жолаб — самае глыбокае месца на Зямлі, знаходзіцца ў Ціхім акіяне паблізу Філіпін, Японіі і Папуа Новай Гвінеі. Глыбокае месца западзіны дасягае амаль 11 кіламетраў ніжэй за ўзровень мора, яго называюць "Безданню Чэленджэр".

Стужка навiн
0