21:05 23 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
Фота экрана з прыкладаннем Сімулярат Беларусі

"Сімулятар Беларусі" распрацавалі для платформы Android

© Sputnik / Аляксандр Шурмялёў
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
2910

Карыстальнікам прапануюць паспрабаваць кіраваць дзяржавай і даведацца, якія пытанні штодня вырашае прэзідэнт.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Праз прыкладанне можна змагацца з катастрофамі, карупцыяй і тэрарыстычнымі суполкамі, заключаць гандлёвыя і абарончыя пагадненні з іншымі краінамі, змяняць кіраўнікоў галоўных міністэрстваў.

Украінскія распрацоўшчыкі вынайшлі прыкладанне для Android з шэрагам "сімулятараў краін", сярод якіх знайшлося месца і для Беларусі. У апісанні да прыкладання распавядаецца, што карыстальнік будзе мець магчымасць правесці вайсковыя вучэнні, забяспечыць бяспеку, павялічыць тэрыторыю краіны праз захоп суседніх тэрыторый.

Аднак не ўсім беларусам забаўка прыйшлася да спадобы. Больш за ўсё беларусы абураныя назвай "Симулятор Белоруссии" і памылкамі ў суправаджальным тэксце. Адразу ў некалькіх водгуках карыстальнікі адзначылі, што не паставяць адзнаку вышэй за адну зорку, пакуль "Белоруссия" не будзе выпраўлена на "Беларусь".

Што тычыцца станоўчых водгукаў, то каментатары прапануюць даць магчымасць кіраваць не толькі цэлай краінай, але і асобнымі рэгіёнамі і будаваць новыя гарады.

Тэги:
Тэхналогіі і інавацыі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы