23:14 17 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Рэклама ў брэсцкай краме

Усе на Берлінкі: у Брэсце рэклама сасісак дублюе пераможны слоган

© Sputnik / Дмитрий Босак.
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Сасіскі "Берлінкі" напярэдадні 9 Мая вырашылі ўпрыгожыць актуальнай рэкламай, якая ўжо выклікала неадназначную рэакцыю ў пакупнікоў.

БРЭСТ, 4 мая — Sputnik. Рэклама сасісак "Берлінкі" з'явілася да Дня Перамогі ў адным з брэсцкіх супермаркетаў, частка гараджан палічыла слоган неэтычным.

На прылаўку з каўбаснымі вырабамі размешчана таблічка са стылізаваным надпісам "Усе на Берлінкі!", якая адсылае да вядомай фразы савецкіх салдат "На Берлін!". Пры гэтым самі сасіскі не маюць дачынення да Берліну, іх назвалі так па аналогіі з "франкфуцеркамі" — франкфуртскімі сасіскамі.

Берасцейцы падзяліліся ў меркаваннях: нехта абураецца з нагоды падобнай рэкламы, некаторыя задаволены прафесіяналізмам маркетолагаў. Берасцейка Анастасія Цыбульская прызналася Sputnik, што такую прадукцыю яна не купіла бы.

"Гэта жудасна, па-мойму. А вы бачылі шкарпэткі ў кансервах? Так, рэклама. Але гэта, выходзіць, нейкі чорны піяр. Я не хацела б такой славы сваёй фірме. Добра, хоць на Радаўніцу яны не прыдумалі нейкую каўбасу адпаведную", — падзялілася жыхарка абласнога цэнтра.

У той жа час яшчэ аднаму наведвальніку крамы, Мікалаю, спадабалася тое, як паднеслі тавар маркетолагі. "Дзякуючы нармальным маркетолагам можна прадаць што заўгодна. Яны выканалі сваю працу на ўсе сто", — лічыць малады чалавек.

Яшчэ адзін пакупнік, Аляксандр, "Берлінкі" паспрабаваў і паведаміў, што нішто не будзе перашкаджаць купляць іх у далейшым.

Тэги:
Спажывецкія тавары, Дзень Перамогі, Брэст
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы