15:34 24 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Веласіпед выраблены з бярозы

Беларускія вытворцы прапануюць веласіпеды з дрэва

© Фото: BELWOODDOORS
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
2420

Веласіпед з бярозы каштуе 1890 рублёў (каля тысячы долараў), з ясеню - 2290 рублёў (каля 1210 долараў).

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Беларускі вытворца дзвярэй пачаў выпуск веласіпедаў, вырабленых уручную з бярозовай і ясеневай драўніны.

Па словах вытворцы, гісторыя драўлянага веласіпеда, у прыватнасці на тэрыторыі Беларусі, зыходзіць каранямі ў першую палову 20 стагоддзя, па меншай меры, з гэтага часу захаваўся драўляны ўзор. Веласіпед, датаваны 1933 годам, захоўваецца ў пінскім Музеі беларускага Палесся і ўяўляе сабой вопытны ўзор, які цалкам складаецца з дрэва.

Драўляны веласпед набылі ў селяніна, які не мог сабе дазволіць купіць двухколавы транспарт і зрабіў уласнаручна веласіпед з дрэва. Музейныя супрацоўнікі сцвярджаюць, што ўнікальны веласіпед дагэтуль на хаду.

"У нашы дні драўляныя веласіпеды вырабляюць уручную, машына толькі апрацоўвае дрэва, а ўсе астатнія аперацыі робіць чалавек. Таму кожны веласіпед па-свойму ўнікальны, непаўторны, і цэніцца дорага, як гэта заўсёды было", — падкрэсліваецца ў паведамленні вытворцы веласіпедаў.

Зараз беларускі вытворца ўсім, хто замаўляе веласіпед, у якасці бонуса прапаноўвае наносіць выявы цы лагатып з таблічкай на сядло.

Веласіпед з бярозы каштуе 1890 рублёў (каля тысячы долараў), з ясеню — 2290 рублёў (каля 1210 долараў). Кошт залежыць ад пажаданняў заказчыка і камплектацыі. На драўляную раму даецца пяцігадовая гарантыя. Важыць веласіпед 21 кілаграм.

Тэги:
Веласіпед, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы