09:49 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Карціну Казіміра Малевіча прадалі за 21 мільён долараў

Карціну Казіміра Малевіча прадалі за 21 мільён долараў

© Sputnik/
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
1510

За карціну "Супрэматычная кампазіцыя з палоскай у праекцыі" Казіміра Малевіча на аукцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку змагаліся адразу дзесяць патэнцыйных пакупнікоў.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Аўкцыённы дом Sotheby's прадаў карціну Казіміра Малевіча "Супрэматычная кампазіцыя з палоскай у праекцыі" ў аўторак у Нью-Йорку за 21 мільён 162 с паловай тысячы долараў.

Першапачатковыя аўкцыённыя кошты былі вызначаны ў межах ад 12 да 18 мільёнаў долараў.

"Супрэматычная кампазіцыя з палоскай у праекцыі" дэманструе фундаментальную характарыстыку супрэматызму: тут фігура трапецыі — бакі якой, здаецца, паддаюцца ўплыву і ціску густога белага фону — кажа аб дынамічнасці, якая пераважае ў беспрадметнасці Малевіча", — гаворыцца ў апісанні карціны на сайце Sotheby's.

Карціна была намалявана Казамірам Малевічам у 1915 годзе. Яшчэ адной характэрнай асаблівасцю карціны з'яўляецца выкарыстанне колеру. Малевіч пабудаваў кампазіцыю на аснове кантрасту паміж гарачым, насычаным жоўтым і цёмна-сінім.

Больш за тры гады Казімір Малевіч прапрацаваў у Беларусі. У Віцебскім вучылішчы, куды Малевіч прыехаў у 1919 годзе па запрашэнні Марка Шагала, ён быў не толькі выкладчыкам жывапісу і архітэктуры, але і арганізоўваў выставы, канцэрты, ставіў авангардысцкія спектаклі, у тым ліку ўнікальны Супрэматычны балет, які можна называць першым у свеце перфомансам.

Тэги:
мастацтва, Аўкцыён, мастакі, Sotheby's, Казімір Малевіч, Нью-Йорк, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы