Джордж Клуні ўпершыню стаў бацькам ва ўзросце 56 гадоў

© AP / Thibault CamusГалівудскі акцёр Джордж Клуні з жонкай
Галівудскі акцёр Джордж Клуні з жонкай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У акцёра і яго жонкі Амаль Клуні нарадзілася двойня – двайнят назвалі Эла і Александэр.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Галівудскі кінаакцёр Джордж Клуні стаў у аўторак бацькам — яго жонка Амаль нарадзіла здаровых двайнят, паведамілі ў сераду сусветныя агенцтвы.

Клуні — адзін з самых вядомых сёння акцёраў: на яго рахунку дзясяткі роляў у блокбастарах і статус аднаго з самых жаданых мужчын планеты. На брытанскай юрыстцы ліванскага паходжання Амаль, у дзявоцтве Аламудзін, ён ажаніўся некалькі гадоў таму.

На пачатку чэрвеня зорная пара стала бацькамі — блізняты Эла і Александэр сталі першымі дзецьмі 56-гадовага Клуні.

Амаль Клуні — вядомы ў свеце адвакат. Яна прадстаўляла інтарэсы стваральніка "Вікілікс" Джуліяна Асанжа, а таксама дамагалася прызнання факту генацыду армян. 

Сярод вядомых работ з Джорджам Клуні — "Адзінаццаць сяброў Оушена", "Бэтмен і Робін", "Ад заходу да світання" і дзясяткі іншых фільмаў.

Стужка навiн
0