11:16 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Вяртлявая чаротаўка

Вяртлявая чаротаўка стала птушкай-сімвалам Драгічынскага раёна

CC BY-SA 3.0 / David Perez / Aquatic Warbler
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
3841

Гэтая птушка ўключана ў Чырвоны спіс знікаючых відаў Міжнароднага саюза аховы прыроды і Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Птушкай-сімвалам Драгічынскага раёна стала вяртлявая чаротаўка, паведамілі Sputnik у Драгічынскім райвыканкаме.

У красавіку ў Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт паступіла прапанова абраць птушку — сімвал Драгічынскага раёна. Гэтую ініцыятыву падтрымалі і жыхары раёна. Прапанова была вынесена на абмеркаванне грамадзян, і кожны жадаючы мог аддаць свой голас за ўпадабаную птушку на сайце раённай газеты "Драгічынскі веснік".

"Вяртлявая чаротаўка стала фіналістам не выпадкова — каля 40% сусветнай папуляцыі вяртлявай чаротаўкі жыве на нізінных балотах на тэрыторыях заказнікаў "Званец" і "Спораўскі", — распавялі ў Драгічынскім райвыканкаме.

Там таксама адзначылі, што вяртлявая чаротаўка — найбольш рэдкі і адзіны глабальна пагражальны від вераб'іных птушак у Еўропе. Мае першую катэгорыю Еўрапейскага ахоўнага статусу як від, які знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення і залежыць ад спецыяльных мер аховы.

"Гэтая птушка ўключана ў Чырвоны спіс знікаючых відаў Міжнароднага саюза аховы прыроды і Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь", — патлумачылі ва ўстанове.

Камісія па вывучэнню грамадскай думкі ў вызначэнні птушкі — сімвала Драгічынскага раёна пастанавіла зацвердзіць птушкай-сімвалам Драгічынскага раёна вяртлявую чаротаўку.

По теме

У Мінску з’явілася графіці з птушкай-гогалем
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы