06:15 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Барак Абама

Барак Абама 8 гадоў насіў на прыёмы адзін і той жа смокінг

© AP/ Rainer Jensen
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Жонка экс-прэзідэнта панаракала, што за ўвесь гэты час у СМІ абмяркоўвалі толькі яе ўборы і не звярталі ўвагі на "спрадвечны" касцюм яе мужа.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Былы прэзідэнт ЗША Барак Абама на працягу васьмі гадоў апранаў на афіцыйныя мерапрыемствы адзін і той жа смокінг, паведаміла яго жонка Мішэль, піша выданне Daily Mail.

Былая першая лэдзі ЗША выступіла на Сусветнай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў на платформах Apple (Worldwide Developers Conference, WWDC) у горадзе Сан-Хасэ (штат Каліфорнія). Пры гэтым Мішэль Абама адказала на шэраг пытанняў, у тым ліку адносна адзення. Яна заявіла, што СМІ пастаянна абмяркоўвалі яе ўборы на афіцыйных прыёмах, але ніхто не звярнуў увагі на адзін і той жа касцюм яе мужа.

"Фатаграфуюць, які я нашу абутак, бранзалеты, калье. Але ніхто не каментуе, што на працягу васьмі гадоў ён (Барак Абама — Sputnik) насіў адзін і той жа смокінг, адны і тыя ж туфлі", — сказала былая першая лэдзі.

Мішэль Абама таксама заявіла, што яе муж нават ганарыўся гэтым фактам.

Барак Абама пакінуў Белы дом у студзені мінулага года. Яго на вышэйшым дзяржаўным пасту ЗША змяніў мільярдэр Дональд Трамп, які атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года над Хілары Клінтан.

Тэги:
Кіраўнік дзяржавы, Барак Абама, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы