Кінаманы прызналі "Хроснага бацькy" лепшым фільмам усіх часоў

© PexelsПраектар
Праектар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тысячы кінааматараў прынялі ўдзел у апытанні, па выніках якога фільм Копалы быў прызнаны лепшым.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Спіс найвялікшых фільмаў усіх часоў па версіі аматараў кіно ўзначаліў "Хросны бацька", рэйтынг складзены па выніках апытання брытанскага часопіса Empire.     

Упершыню кінакарціну гледачы ўбачылі ў 1972 годзе. Фільм з'яўляецца першай часткай трылогіі рэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы і распавядае пра сіцылійскую мафіёзную сям'ю Карлеонэ. "Хросны бацька" зняты па матывах аднайменнага рамана Марыё П'юзо і ахоплівае перыяд 1945-1955 гадоў.

Любімы многімі пакаленнямі фільм выцесніў на другі радок кінастужку Ірвіна Кершнера 1980 года "Зорныя войны: Эпізод 5 — Імперыя наносіць зваротны ўдар". Яна была лідэрам рэйтынгу ў мінулым годзе.

На трэцім месцы — "Цёмны рыцар" Крыстафера Нолана (2008).

У першую дзясятку таксама ўвайшлі фільмы "Уцёкі з Шоушенка", "Крымінальнае чытво", "Слаўныя хлопцы", "Індыяна Джонс: У пошуках страчанага каўчэга", "Сківіцы" і "Уладар кольцаў: Братэрства кальца".

У апытанні прынялі ўдзел 20 тысяч аматараў кіно.

Стужка навiн
0