02:58 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Новы лагатып БФБ

Сімвалам беларускага біятлона стаў "васьмiрог"

© Sputnik/
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
1620

Апошні рэбрэндынг БФБ праводзіла ў 2015 годзе, тады з 10 варыянтаў абралі стылізаваную выяву біятланіста.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Беларуская федэрацыя біятлона прадставіла абноўлены лагатып, аўтарам якога стаў беларускі дызайнер і мастак Віталь Арцюх.

"Лагатып уяўляе сабой малюнак узора беларускага арнамента — крыж-васьмірог, намаляваны чаргаваннем прастакутнікаў чырвонага, зялёнага, сіняга і чорнага колераў", — сказалі ў федэрацыі.

У цэнтры крыжа размешчана акружнасць, якая сімвалізуе прыцэл-мушку, і мішэнь.

У федэрацыі адзначылі, што за аснову лагатыпа быў узяты адзін з асноўных сімвалаў беларускага арнамента, які адначасова нагадвае сняжынку.

Апошні рэбрэндынг БФБ праводзіла ў 2015 годзе, тады з 10 варыянтаў абралі стылізаваную выяву біятланіста, выкананую ў колерах дзяржаўнага сцяга.

У траўні бягучага года абнавіў сваю эмблему МЗС Беларусі - замест будынка ведамства на новым лагатыпе быў таксама намаляваны "васьмірог".

Тэги:
нацыянальны арнамент, лагатып, Беларуская федэрацыя біятлона, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы