Калекцыю вопраткі, прысвечаную Радзівілам, выпусціў беларускі вытворца

© Photo : Mark FormelleБайкі з прынтамі Барбары Радзівіл і Мікалая Радзвіла Чорнага
Байкі з прынтамі Барбары Радзівіл і Мікалая Радзвіла Чорнага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Vogue Italia на старонках уласнага сайта высока ацаніў працу беларускіх дызайнераў.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Мадэлі з новай восеньскай калекцыі беларускага вытворцы вопраткі Mark Formelle апублікаваў сайт часопіса Vogue Italia.

Адзначаная Vogue калекцыя цалкам прысвечаная роду Радзівілаў і касцюму эпохі барока. "Мы бачым у нашых рэчах маладую, прагрэсіўную публіку, якая шануе індывідуальнасць, камфорт, сочыць за моднымі тэндэнцыямі і ў той жа час паважае сваё гістарычнае мінулае", — адзначаюць дызайнеры Марыя Старыкава і Анастасія Васючэнка.

Адной з асаблівасцяў калекцыі з'яўляюцца прынты ў выглядзе асучасненых партрэтаў прадстаўнікоў дынастыі Радзівілаў. Падчас прыезду спадчынніка роду, князя Мацея Радзівіла ў Беларусь, яму прадставілі работы маладых дызайнераў. Князь ухваліў ідэю і пажадаў поспеху дзяўчатам.

У калекцыі шмат прынтаў, дзе Мікалай Радзівіл Чорны і Барбара Радзівіл, а таксама Леў Сапега прадстаўленыя ў сучасных гарадскіх вобразах. Акрамя прафесійных мадэляў калекцыю дэманстравалі і вядомыя беларускія блогеры — Дзіма Ермузевіч, Юля Гадунова, Жэня Макава і Марыя Пагарэлава.

Стужка навiн
0