18:40 26 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
Выгляд у бок Савецкай плошчы - бачныя Фарны касцёл і старыя даху

Турыстаў паклічуць на дах: вялікая аглядная пляцоўка з'явіцца ў Гродне

© Sputnik/ Максим Захаров
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
2520

У цэнтры Гродна для шпацыру выдзеляць 800 квадратных метраў даху, патрапіць на яе зможа кожны ахвочы.

ГРОДНА, 16 чэр — Sputnik. Любавацца на стары Гродна і дахі домікаў у цэнтры хутка змогуць жыхары і турысты абласнога цэнтра. Праз два месяцы на даху былога ўнівермага адкрыецца аглядная пляцоўка для шпацыру і адпачынку.

Здание напротив универмага, только сверху
© Sputnik/ Максим Захаров
Будынак насупраць універмага, від зверху

Будынак былога гарадскога ўнівермага (цяпер гэта гандлёвы дом "Нёман") знаходзіцца ў цэнтры горада, на пешаходнай вуліцы Савецкай. Менавіта яго дах стане першай афіцыйнай назіральнай пляцоўкай у Гродне, якая будзе размяшчацца на вышыні каля 20 метраў. Адсюль можна ўбачыць цэнтр горада пад незвычайным ракурсам.

Напрыклад, можна паглядзець на чырвоныя дахі старых хатак, убачыць некаторыя гарадзенскія храмы, стадыён, тэлевышкі.

Вид в сторону улицы Ожешко и парка Жилибера. Вдалеке видны купола гродненского Собора и шпиль кирхи
© Sputnik/ Максим Захаров
Від на вуліцу Ажэшкі і парк Жылібера. Удалечыні бачныя купалы гродзенскага Сабора і шпіль кірхі

"Задумка з'явілася гадоў пяць таму. Тады вырашылі, што краявідамі, якія адкрываюцца з нашага даху, павінен любавацца кожны жадаючы", — распавёў дырэктар гандлёвага дома "Нёман" Аляксей Яўлаш.

На новом лифте с прозрачными стенками можно будет заехать с пешеходной Советской прямо на крышу бывшего универмага
© Sputnik/ Максим Захаров
На новым ліфце з празрыстымі сценкамі можна будзе заехаць з пешаходнай Савецкай прама на дах былога ўнівермага

Сярод беларускіх аглядных пляцовак, размешчаных на дахах, гродзенская стане самай вялікай у краіне. Для яе ўладальнік вылучыў 800 квадратных метраў. Для параўнання, гэта крыху больш, чым плошча стандартнага дачнага ўчастка. У цэнтры размесціцца кафэ, а астатняя тэрыторыя стане месцам прагулак і сэлфі.

Примерно так будет выглядеть новое кафе на крыше - посидеть в нем можно будет и в дождь
© Sputnik/ Максим Захаров
Прыкладна так будзе выглядаць новае кафэ на даху - пасядзець у ім можна будзе і ў дождж

Для бяспекі наведвальнікаў па перыметру пляцоўцы ўсталююць ахоўныя шкляныя бар'еры. А пакуль тут пачынаюць збіраць будучае кафэ. Яно размесціцца на подыуме вышынёй прыкладна паўметра.

Патрапіць на аглядную пляцоўку можна будзе на аглядным ліфце. Цяпер побач з цэнтральным уваходам у гандлёвы цэнтр мантуецца шахта, зусім хутка прыедзе і сам ліфт змяшчальнасцю 14 чалавек. Абсталяванне вязуць з Грэцыі.

Аглядная пляцоўка павінна адкрыцца бліжэй да канца жніўня. Да гэтага часу пачне працаваць і ліфт, і новае кафэ. Вядома, што ўваход на дах будзе вольным.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы