20:29 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Лобстэры ў лёдзе

Суд у Італіі забараніў трымаць лобстараў у лёдзе – яны пакутуюць

CC BY 2.0 / luvjnx / Lobbies on ice
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
611

Уладальніка рэстарана абавязалі выплаціць штраф – 5 тысяч еўра, а таксама судовыя выдаткі.

МІНСК, 17 чэр — Sputnik. Касацыйны суд Італіі вынес у пятніцу рашэнне аб забароне захоўваць лобстараў у лёдзе перад падрыхтоўкай, паколькі ад гэтага яны адчуваюць фізічны боль.

Суд падтрымаў заяву фларэнтыйскай суполкі змагароў за правы жывёл, якія падалі пазоў супраць мясцовага рэстаратара, які трымаў лобстараў ва ўпакоўках з лёдам. Згодна з пастановай суда, у гэтым выпадку гаворка ідзе аб жорсткім абыходжанні з жывёламі: нягледзячы на тое, што звычайна гэтых ракападобных вараць жыўцом, захоўваць іх у такіх жорсткіх тэмпературах — непрымальна.

Пры гэтым суд адзначыў, што зараз ёсць сістэмы, якія дазваляюць трымаць лобстараў свежымі ў "больш уважлівай манеры". Уладальніка рэстарана абавязалі выплаціць штраф — 5 тысяч еўра, а таксама судовыя выдаткі.    

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы