Пад Віцебскам мясцовы жыхар знайшоў метыярыт

© Photo : СБ. Беларусь СегодняЧастка метыярыту
Частка метыярыту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жыхар Віцебска Уладзімір Баравікоў звярнуўся ў рэдакцыю "СБ. Беларусь сегодня" з сенсацыйнай заявай аб тым, што ён знайшоў метэарыт, які праляжаў у зямлі дзесяць тысяч гадоў.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Пацвердзіць пазаземнае паходжанне знаходкі віцябчаніна Уладзіміра Баравікова, які паказаў журналістам фрагмент метэарыта, можна толькі пасля навуковай экспертызы, паведаміла Sputnik вучоны сакратар РУП НПЦ па геалогіі Наталля Сасіна.

Жыхар Віцебска Уладзімір Баравікоў звярнуўся ў рэдакцыю "СБ. Беларусь сегодня" з сенсацыйнай заявай пра тое, што ён нібыта знайшоў метэарыт, які праляжаў у зямлі дзесяць тысяч гадоў. З яго слоў, сваю знаходку ён выявіў у Лёзненскім раёне, што знаходзіцца літаральна ў сарака кіламетрах ад абласнога цэнтра. Непадалёк ад вёскі ён выявіў у рэльефе западзіну даўжынёй каля кіламетра і глыбінёй каля дваццаці метраў. Гэта навяло яго на думку, што гэта кратэр, які ўтварыўся пасля падзення нябеснага цела. Менавіта там ён зрабіў сваю знаходку, аб якой і паведаміў у СМІ.

Са слоў навукоўцаў, існуе пэўная працэдура даследавання знаходак, якія могуць апынуцца метэарытамі. Для гэтага трэба звярнуцца ў Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі з заявай. Затым прадастаўленыя ўзоры даследуюць спецыялісты. Толькі пасля гэтага можна казаць аб пазаземным характары знаходкі.

Наталля Сасіна распавяла, што бывалі выпадкі, калі ў НПЦ прыносілі кавалкі халоднай руды і сцвярджалі, што гэта метэарыты.

Таксама вучоны сакратар адзначыла, што да навукоўцаў-геолагаў пакуль ніхто не звяртаўся з нагоды знаходкі, зробленай у Віцебскай вобласці. Таму спецыялісты не могуць каментаваць інфармацыю, якая распаўсюджваецца ў СМІ.

Стужка навiн
0