06:35 20 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.14
Скульптура Элвіса Прэслі, архіўнае фота

Псеўда-Элвіс гатовы засведчыць любы шлюб 1 ліпеня ў Мінску

© Pixabay
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Адкрыццё сезону электроннай музыкі адбудзецца 1 ліпеня ў Мінску, у Беларусь прыедуць больш за 70 вядомых ды-джэяў.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Двайнік Караля рок-н-ролу Элвіса Прэслі зможа зарэгістраваць любы шлюб 1 ліпеня ў Мінску, паведамілі Sputnik арганізатары музычнага фестывалю "Энергія лета".

Маштабная музычная падзея адбудзецца ў беларускай сталіцы ў будучую суботу. Удзел у мерапрыемстве возьмуць ды-джэі з Беларусі, Расіі, Венгрыі. Фестываль пройдзе ў аквапарку Dreamland.

"Сваё майстэрства на "Энергіі лета" прадэманструюць 76 зорак сусветнай EDM-індустрыі. Stadiumx, Bobina, Feel, Magnit & Slider, Going Deeper, Matvey Emerson, Arston і многія іншыя закруцяць вінілы на сваіх арбітах і будуць граць для Вас на працягу 20 гадзін", — распавялі арганізатары.

На фестывалі размесціцца больш за пятнаццаць разнастайных зон забаў і адпачынку, а таксама фудкорты. На тэрыторыі аквапарку паралельна будуць арганізаваны футбольны фрыстайл, выстава машын, музычныя батлы і шматлікія майстар-класы. На працягу ўсяго фестывалю будзе працаваць школа ды-джэяў.

А жадаючыя звязаць разам лёс змогуць атрымаць благаславенне ад самога Элвіса Прэслі. Арганізатары абяцаюць, што "зорка" зарэгіструе любы шлюб і засведчыць яго адпаведным сертыфікатам.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы