10:29 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Бракаваня купюра

Рэдкую бракаваную 20-рублёўку выявілі ў Беларусі

© Фото : ГКСЭ
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Сярод баністаў такія купюры вельмі цэняцца, іх кошт можа ў разы перавышаць намінал.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Работнік ААТ "Беларусбанк" пры прыёме выручкі выявіў бракаваную 20-рублёвую купюру з рэдкім дэфектам — на банкноце адсутнічала траціна неабходных літарных пазначэнняў, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз (ДКСЭ) Беларусі.

Дэнамінацыя прайшла ў Беларусі 1 ліпеня 2016 года: у абарачэнне былі ўведзеныя новыя банкноты і манеты. З 1 студзеня 2017 года грашовыя знакі ўзору 2000 года больш не прымаюцца ў якасці наяўнага плацёжнага сродку. Упершыню з савецкага перыяду ў Беларусі летась пачалі прымяняцца металічныя грошы.

"На даследаванне паступіў грашовы білет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2009 года вартасцю 20 рублёў, на якім адсутнічала частка малюнка і тэкставага фрагмента", — сказалі ў ДКСЭ.

Там таксама паведамілі, што дзіўную купюру выявіла пры прыёме выручкі касір філіяла Беларусбанка — грошы ў банк прынесла прадавец аднаго з сельскіх магазінаў Дрыбінскага раёна. Эксперты ўстанавілі, што купюра насамрэч сапраўдная, а неабходныя выявы і словы адсутнічаюць з-за вытворчага браку.

Сярод баністаў такія купюры вельмі цэняцца, іх кошт можа ў разы перавышаць намінал.

Тэги:
Экспертыза, Грошы, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы