01:45 24 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Маладая сям'я ў парку, архіўнае фота

Навукоўцы: беларусы не такія гультаі, як еўрапейцы

© Sputnik Наталья Селиверстова
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Даследчыкі прааналізавалі дадзеныя аб актыўнасці ўладальнікаў смартфонаў па ўсім свеце.

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Беларусы больш актыўныя на працягу дня, чым жыхары Еўропы і ЗША, сведчаць дадзеныя даследчыкаў са Стэнфардскага універсітэта.

Навукоўцы даследавалі дадзеныя аб актыўнасці 717 тысяч чалавек з 111 краін свету. У цэнтры ўвагі была колькасць штодзённых крокаў, гэтую інфармацыю спецыялісты атрымлівалі са смартфонаў.

Па выніках даследавання, самымі актыўнымі апынуліся грамадзяне Ганконга і Кітая — іх жыхары здзяйсняюць у сярэднім 6 880 і 6 189 крокаў штодня.

Найбольш жа гультаяватыя краіны — Малайзія, Саудаўская Аравія і Інданезія, дзе жыхары здзяйсняюць менш чатырох тысяч крокаў штодзень. Беларусь у гэтым рэйтынгу знаходзіцца пасярэдзіне — грамадзяне рэспублікі штодня праходзяць каля шасці тысяч крокаў. Па гэтым паказчыку беларусы абыходзяць еўрапейцаў і амерыканцаў, якія больш лянівыя.

Сярэдні ж паказчык актыўнасці складае 4 961 крок, хоць медыкі раюць кожны дзень здзяйсняць не менш дзесяці тысяч крокаў.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы