Віцебск у Instagram зорак: Слава шле пацалункі, Зара шпацыруе па гораду

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпявачка Слава
Спявачка Слава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мяркуючы па фота, беларускія і расійскія артысты весела бавяць час на "Славянскім базары".

Фестываль "Славянскі базар" стаў галоўным трэндам Instagram апошніх дзён. Артысты з Расіі і Беларусі, якія прымаюць у ім удзел, размяшчаюць новыя фота і дзеляцца ўражаннямі.

Больш за ўсё здымкаў з фестывалю пакуль у спявачкі Зары, у якой 10 ліпеня прайшоў сольны канцэрт у Віцебску. Мяркуючы па здымках, артыстка ўжо паспела наведаць Вялікалетчанскі дзіцячы дом, а таксама пашпацыраваць у сукенцы з васількамі па пешаходнай зоне ў Віцебску.

"Ці звярталі Вы ўвагу на эмблему фестывалю "Славянскі базар". Першапачаткова яна была прыдуманая маскоўскім мастаком Аляксандрам Грымам. На ёй намаляваны васілёк, размешчаны на нотным стане і які нагадвае мікрафон… Таму выбар маёй сукенкі невыпадковы", — напісала яна.

Спявак Аляксандр Панаётаў пахваліўся букетам, які яму падарылі беларускія прыхільнікі.

Прибыл на Славянский Базар! Спасибо всем белорусским поклонникам за приём! @panaiotov_belarus_fk

Публикация от АЛЕКСАНДР ПАНАЙОТОВ (@panaiotov) Июл 13 2017 в 7:45 PDT

А Рыгор Лепс прадэманстраваў, якім бачыць артыст глядзельную залу Летняга амфітэатра.

Спявачка Слава, у якой падчас адкрыцця "Славянскага базару" здарыўся чарговы канфуз з сукенкай, апынулася ў прыпаднятым настроі і назвала нашу краіну… смачнай.

"Прывітанне любімая смачная і ветлівая Беларусь!!!! Віцебск "Славянскі базар"!!! Усіх канкурсантаў ад душы віншую!!!! У канцы з задавальненнем для ўсіх спяю!!!!" — падпісала фота спявачка.

Слава таксама сфатаграфавалася разам з Нюшай.

А Алёна Ланская паведаміла, што ў Віцебску ў чацвер прайшоў канцэрт-прысвячэнне любімаму народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ціхановічу, які неўзабаве пакажуць па тэлебачанні.

Фестываль "Славянскі базар" адбіў у сябе на старонцы ў Instagram іераманах Фоцій, які перамог у чацвёртым сезоне праекта "Голас", у якога ў чацвер прайшоў сольны канцэрт у Віцебску. Ён сфатаграфаваў валюту "Славянскага базару" — васількі.

5 васильков, 0 лепестков 😊

Публикация от Иеромонах Фотий 🎤 (@photymochalov) Июл 12 2017 в 11:27 PDT

А таксама размясціў фота з Рыгорам Лепсом, суправадзіўшы яго подпісам: "Самы лепшы mаn 😎

Самый лучший men 😎

Публикация от Иеромонах Фотий 🎤 (@photymochalov) Июл 13 2017 в 2:44 PDT

Стужка навiн
0