07:28 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Крама

У кітайскім ГЦ прыдумалі незвычайныя "камеры захоўвання"

© Sputnik / Елена Васильева
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

У спецыяльных шкляных капсулах, дзе ўстаноўлены камп'ютары з гульнямі 90-х гадоў, мужчыны, якія не жадаюць суправаджаць жонку падчас шопінгу, з задавальненнем бавяць час.

МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Адзін з буйных кітайскіх магазінаў прадастаўляе наведвальнікам незвычайную паслугу: тут з'явіліся "камеры захоўвання" для мужоў, якія не ў захапленні ад жаночага шопінга. Дамы могуць пакінуць тут мужа і спакойна шпацыраваць па крамах, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на кітайскія СМІ.

У гандлёвым цэнтры Global Harbour у Шанхаі з'явілася некалькі шкляных пакояў, дзе мужчыны, не ахвотныя да шопінгу, могуць прабавіць час. У кожнай капсуле усталяваны кампутар з гульнямі 90-х гадоў. Мужчыны, якія ўжо апрабавалі "камеры захоўвання", не хаваюць захапленняў — быццам зноў за школьнай партай.

Пакуль паслуга для мужоў прадастаўляецца бясплатна, у далейшым плануюць увесці невялікую аплату праз мабільны тэлефон.    

Тэги:
Шопінг, Гандлёвы цэнтр, Кітай
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы