05:32 16 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Выстава работ Сальвадора Далі

Узоры ДНК Сальвадора Далі ўзялі для ўстанаўлення бацькоўства

Валерий Мельников
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Увечары ў чацвер цела выбітнага мастака было эксгуміравана, каб вызначыць магчымае бацькоўства.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Узоры ДНК Сальвадора Далі былі ўзятыя судмедэкспертамі ў Фігерасе (Іспанія) па рашэнні суда. 

Напрыканцы чэрвеня адзін з судоў Мадрыда пастанавіў эксгумаваць астанкі знакамітага мастака для ўстанаўлення бацькоўства. Суд задаволіў іск жыхаркі Жыроны (аўтаномная супольнасць Каталоніі) Пілар Абель Марцінес, якая сцвярджае, што Далі — яе бацька.

Пры пахаванні цела сюррэаліста было забальзамавана — гэта значна спрасціла працэдуру адбору ўзораў ДНК. Калі будуць гатовыя вынікі аналізу, пакуль невядома.

Пілар Абель Марцінес, якая нарадзілася ў 1959 годзе, сцвярджае, што ў яе маці была таемная сувязь з мастаком.

Сальвадор Далі памёр ва ўзросце 84 гадоў у Фігерасе. Ён завяшчаў сябе пахаваць так, каб па магіле маглі хадзіць людзі. З гэтай прычыны цела мастака замуравалі ў падлозе аднаго з пакояў тэатра-музея Далі.

У выпадку, калі ДНК Пілар і Далі супадуць, Абель будзе мець права на яго прозвішча і аўтарскія правы, а таксама на 25% яго спадчыны. Паводле папярэдніх ацэнак, гаворка ідзе аб суме ў 300 млн еўра. Фінансавы стан самой Пілар жаласны — жанчыне няма чым расплаціцца з адвакатам.

Тэги:
Эксгумацыя, Сальвадор Далі, Іспанія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы