У Расіі выберуць лепшы стрытфуд-праект

© Sputnik / Марина СеребряковаФестываль вулічнай ежы "Vulitsa.Ezha", архіўнае фота
Фестываль вулічнай ежы Vulitsa.Ezha, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможца Russian Street Food Awards адправіцца ў канцы верасня ў Берлін, каб пазмагацца за званне лепшага ў Еўропе.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. У Калінінградзе з 1 па 3 верасня ўпершыню пройдзе прэмія Russian Street Food Awards, на якой абяруць лепшыя ў краіне праекты вулічнай ежы, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Страва з селядца - Sputnik Беларусь
Фотафакт: селядзец "Тры зоркі Мішлен" прадаюць у кафэ ў Магілёве

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках Kaliningrad Street Food Weekend. Чакаецца, што ў прэміі прымуць удзел каманды з усёй Расіі.

Па словах арганізатараў, у склад журы ўвойдуць прэзідэнт асацыяцыі кулінараў Расіі Віктар Бяляеў, прэзідэнт Федэрацыі рэстаратараў і атэльераў Расіі Ігар Бухараў і прэзідэнт Міжнароднага энагастранамічнага цэнтра Леанід Гелібтэрман.

Адзначаецца, што на сённяшні дзень у Расіі працуе больш за тысячу стрытфуд-праектаў. Пераможца Russian Street Food Awards адправіцца ў канцы верасня ў Берлін, каб пазмагацца за званне лепшага ў Еўропе.

Стужка навiн
0