Фотафакт: у Заслаўі з'явілася дзіўная скульптура князя Ізяслава

© Sputnik / Дзмітрый ГаткевічСкульптурная кампазіцыя з князем Ізяславам
Скульптурная кампазіцыя з князем Ізяславам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сын Уладзіміра і Рагнеды ўвайшоў у гісторыю як родапачынальнік дынастыі полацкіх князёў. Лічыцца, што ў гонар князя Ізяслава і быў названы горад, куды яго разам з маці выслаў кіеўскі князь Уладзімір.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. На адной з аўтазаправак на ўездзе ў Заслаўе ўсталявалі дзіўную скульптурную кампазіцыю, прысвечаную князю Ізяславу.

Вобраз князя Ізяслава, які стаіць з мячом, а побач з ім знаходзіцца камень і хутчэй за ўсё сокал, не мае ніякага гістарычнага грунту. У сацыяльных сетках самымі папулярнымі сталі жарты на конт таго, што гэта хутчэй Гімлі з "Уладара пярсцёнкаў".

© Sputnik / Дзмітрый ГаткевічНезвычайная скуптура з'явілася на АЗС на ўездзе ў Заслаўе
Незвычайная скуптура з'явілася на АЗС на ўездзе ў Заслаўе - Sputnik Беларусь
Незвычайная скуптура з'явілася на АЗС на ўездзе ў Заслаўе

Сын Уладзіміра і Рагнеды ўвайшоў у гісторыю як родапачынальнік дынастыі полацкіх князёў. Лічыцца, што ў гонар князя Ізяслава і быў названы горад, куды яго разам з маці выслаў кіеўскі князь Уладзімір. Пражыў крыху больш за 20 год і пакінуў пасля сябе сыноў Усяслава і Брачыслава.

Таксама знойдзеная ў 1954 годзе ў Ноўгарадзе пячатка князя Ізяслава стала адным з сімвалаў сучаснага Заслаўя і яго гербам. Трызубец Ізяслава на пячатцы падобны княжаму знаку яго бацькі Уладзіміра Святаславіча і адрозніваецца сярэднім зубам. Лічыцца, што трызубец з крыжападобным сярэднім зубцом стаў радавым знакам Ізяславічаў Полацкіх. Сустракаюцца такія знакі і больш позняга часу, з дапаўненнямі і змяненнямі, якія адносяцца да полацкіх князёў — нашчадкаў Ізяслава.

Стужка навiн
0