14:10 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Здымак Зямлі з космасу

Астэроід памерам з дом праляціць побач з Зямлёй восенню

© Фото: Scott Kelly/NASA
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Астраномы ў сваю чаргу дзякуючы набліжэнню астэроіда атрымаюць магчымасць вывучыць яго склад і траекторыю палёту.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. Астэроід, дыяметр якога складае не больш за 30 метраў, праляціць міма Зямлі ў кастрычніку, паведамляе Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА). Астэроід 2012 TC4 праляціць недалёка ад нашай планеты, прыкладна на адлегласці 44 тысяч кіламетраў, 12 кастрычніка.    

"Астэроід такога памеру, у выпадку траплення ў атмасферу нашай планеты, зрабіў бы такі ж эфект, як чалябінскі метэарыт (які ўпаў 15 лютага 2013 года — Sputnik)", — адзначаецца ў паведамленні.

Пакуль астэроід будзе бачным, навукоўцы маюць намер "вывучыць яго настолькі дэталёва, наколькі магчыма, напрыклад, атрымаць інфармацыю пра яго склад".

Астэроід быў адкрыты ў 2012 годзе ў Чылі. Аднак з-за асаблівасцяў яго арбіты астраномы да нядаўняга часу не маглі адсочваць яго перамяшчэнне і не маглі сказаць, як блізка ён падыдзе да Зямлі.

Тэги:
астэроід, Космас
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы