У Ніжнім Ноўгарадзе шукаюць ката на заробак у 20 тысяч рублёў

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкКот, архіўнае фота
Кот, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна аб'яве, кату прыйдзецца першым заходзіць у кватэру і "энергетычна падрыхтоўваць жыллё".

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Будаўнічая кампанія з Ніжняга Ноўгарада адкрыла вакансію для ката і паведаміла пра гэта на сваёй старонцы ва "Укантакце".

Manny The Selfie Cat - Селфі-кот Мэні - Sputnik Беларусь
Сусветны дзень котак: 5 інстаграм-коцікаў, якія рэлаксуюць

Згодна аб'яве, жывёле прыйдзецца першым заходзіць у кватэру і "энергетычна падрыхтоўваць жыллё". Абавязковай умовай для працаўладкавання з'яўляецца наяўнасць вусоў, чатырох лап і хваста. Вопыт няважны, аднак цэніцца ўменне выбіраць самыя ўтульныя месцы ў кватэры, а таксама стрэсаўстойлівасць.

"Па традыцыі, першым у новую кватэру прынята пускаць ката ці котку. Не ва ўсіх навасёлаў ёсць свой хатні ўлюбёнец. Таму мы шукаем адказнага супрацоўніка на гэтую пасаду", — дадаў працадаўца.

Пасля прыняцця на працу кот будзе атрымліваць аклад — 20 тысяч рублёў у месяц. Грошы выдаюцца альбо наяўнымі, альбо сертыфікатам зоакрамы.

Чытайце таксама:

У Вільнюсе з'явяцца 90 домікаў для бяздомных катоў>>

Найвялікшы ў свеце "Малышок": у сеціве з'явілася фота ката-гіганта>>

Фотафакт: у Аўстраліі жыве руды кот даўжынёй 118 сантыметраў>>

Стужка навiн
0