Музыка для сэксу: беларусы збіраюць "самы карысны плэйліст"

© Photo : SEX IS MUSICМузыка для сэксу: беларусы збіраюць "самы карысны плэйліст"
Музыка для сэксу: беларусы збіраюць самы карысны плэйліст - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтары праекта ўпэўнены, што ў большасці пар ёсць песня, якая можа многае расказаць пра адносіны.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Беларусы прэзентавалі некамерцыйны фотапраект "Sex is music", у якім пары з Беларусі дзеляцца любімымі песнямі для заняткаў сэксам. У праекце прынялі ўдзел адзінаццаць пар з Мінска, якія падзяліліся сваімі самымі асабістымі музычнымі трэкамі.

Спермік на Зыбіцкай: Імкнуся быць першым - Sputnik Беларусь
Відэа
Спермік на Зыбіцкай: "Імкнуся быць першым"

"Мы вырашылі распавесці інтымныя гісторыі пар з дапамогай фота і гуку, паспрабавалі ўбачыць і пачуць іх каханне. Сэкс і музыка створаны адзін для аднаго, таму ў большасці пар ёсць песня, якая маментальна заводзіць і можа многае расказаць пра іх адносіны", — распавёў аўтар ідэі праекта Клім Халецкі.

Аўтары праекта прызналі, што ў Беларусі было няпроста знайсці пары, якія гатовыя вынесці размовы аб інтымным жыцці за межы спальні і падзяліцца сваёй гісторыяй.

"Вядома, не толькі ў нашых герояў ёсць любімыя песні для cекса. Таму мы прапануем усім жадаючым падтрымаць праект і апублікаваць у сацсетках трэкі і фота, так мы збярэм самы практычна карысны плэйліст у свеце", — распавялі аўтары праекту.

Стужка навiн
0