Кліп з жонкай Макса Каржа сабраў больш за 870 тысяч праглядаў за суткі

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкМакс Корж, архіўнае фота
Макс Корж, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Здымкі відэа на новую песню "Аптыміст" праходзілі на самых тусовачных вуліцах Мінска.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Кліп Макса Каржа на новую песню "Аптыміст" за суткі набраў на YouTube больш за 870 тысяч праглядаў.

У відэа знялася жонка выканаўцы Таццяна, з якой ён разам амаль пяць гадоў, а таксама яго бацька. Акрамя таго, да ўдзелу ў здымачным працэсе былі запрошаныя фанаты, якія, па паведамленнях СМІ, ледзь не сарвалі здымачны працэс. У прыватнасці, спрабуючы трапіць у кадр, махалі дрону, які здымаў карцінку зверху.

Здымкі відэароліка праходзілі на вуліцах Зыбіцкая і Кастрычніцкая ў Мінску, таксама ў вёсцы Грушаўка Брэсцкай вобласці.

Сам выканаўца напісаў наступнае аб новым кліпе ў Instagram:

"Тут я проста хацеў перадаць атмасферу, у якой робяцца мае песні, каб вы лепш разумелі іх. Паказаць месцы і людзей, сярод якіх я жыву, каб лепш разумелі мяне. Асяроддзе, якое сфармавала мае каштоўнасці і працягвае быць арыенцірам".

Сольны канцэрт Макса Каржа запланаваны на 16 снежня, ён пройдзе на "Мінск-Арэне".

Стужка навiн
0