01:59 18 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Аляксандр Лукашэнка на шляху ў Індыю

"Вышыванка" прэзідэнта: Лукашэнка паляцеў у Індыю ў спартыўным касцюме

© Фото: YouTube / Телеканал ОНТ
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Шлях да Індыі няблізкі: для звычайных пасажыраў самы кароткі маршрут, з перасадкай у Шарамеццева, займае амаль дзевяць гадзін.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак накіраваўся з двухдзённым візітам у Індыю.

З Нацыянальнага аэрапорта Мінск самалёт кіраўніка дзяржавы ўзяў курс на Нью-Дэлі і прызямліцца ў міжнародным аэрапорце Індзіры Гандзі.

Журналісты тэлеканала АНТ пазнімалі кіраўніка беларускай дзяржавы перад адлётам: Лукашэнка быў апрануты ў шэры спартыўны касцюм са стылізаваным беларускім арнаментам белага колеру на грудзях.

У гэтым жа касцюме кіраўнік дзяржавы нядаўна лётаў ва Узбекістан.

Sputnik з дапамогай сайта нацыянальнага авіяперавозчыка НАК "Белавія" падлічыў, што самы кароткі маршрут да Нью-Дэлі займае амаль 9 гадзін, калі ўлічваць палутарагадзінную перасадку ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева.

Як раней паведамляла агенцтва, візіт беларускага прэзідэнта ў Індыю будзе доўжыцца два дні, на аўторак запланаваны перамовы Лукашэнкі з першымі асобамі індыйскай дзяржавы.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы